Авіятэхнік «Белавія» скраў у пасажыра з Кіева планшэт за $400
5- 13.09.2018, 12:14
- 16,728
Выпадак адбыўся ў канцы лета.
У МУС распавялі пра выпадак у Нацыянальным аэрапорце Менск, які адбыўся ў канцы лета, піша БелТА.
Авіятэхнік «Белавія» скраў у пасажыра самалёта планшэт коштам 800 рублёў. У дачыненні да тэхніка авіякампаніі распачатая крымінальная справа.
- Раніцай 31 жніўня авіятэхнік «Белавія» ў салоне самалёта Кіеў-Менск скраў планшэт у пасажыра. Кошт прылады ацэньваецца на 800 рублёў, - распавёў намеснік начальніка ўправы арганізацыі гарантавання грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Беларусі Генадзь Ворса.