4 траўня 2024, Субота, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс масава выводзіць валюту з расейскіх банкаў

Бізнэс масава выводзіць валюту з расейскіх банкаў

Расейская банкаўская сістэма працягвае страчваць валюту.

Карпарацыі выводзяць сродкі з расейскіх рахункаў чацвёрты месяц запар, вынікае са звестак, якія прыводзіць у аглядзе па сектары Райффайзенбанк і статыстыкі ЦБ. У ліпені, паводле ацэнкі банка, юрыдычныя асобы забралі яшчэ 3 млрд даляраў у дадатак да 4,9 млрд месяцам раней, паведамляе finanz.ru.

Сумарна з пачатку красавіка адток з карпаратыўных рахункаў дасягнуў 17,3 млрд даляраў, ці 6,5% ад кліенцкіх сродкаў у замежнай валюце (265 млрд даляраў на 1 красавіка паводле звестак Банка Расеі).

Вывад сродкаў у ліпені, хутчэй за ўсё, быў звязаны з неабходнасцю выплачваць замежныя запазычанні і выплачваць дывідэнды, кажа аналітык Райффайзенбанка Дзяніс Парывай: сумарна на гэтыя мэты магло спатрэбіцца 7,75-9,5 млрд даляраў.

Пакрыць адток за кошт вяртання валютных крэдытаў банкам не атрымалася: выплата пазык прынесла толькі 1,1 млрд даляраў. У выніку крэдытна-дэпазітныя аперацыі забралі з сістэмы 1,9 мільярда даляраў.

Каб кампенсаваць нястачу, банкам давялося заняць 0,3 млрд даляраў у нерэзідэнтаў і працягнуць распродаж валютных каштоўных папер, за кошт якой удалося выручыць 3,7 млрд даляраў.

Гэтыя сродкі дазволілі нарасціць запасы свабоднай валюты: месяц таму сістэма знаходзілася ў стане дэфіцыту: уласныя запасы банкаў у выглядзе наяўнай валюты і высокаліквідных актываў не аплачвалі ўсіх абавязанняў перад кліентамі паводле разліковых рахункаў. Розніца дасягала 2,6 млрд даляраў.

Цяпер жа атрымалася сфармаваць падушку на 1,3 млрд даляраў, аднак яе сума застаецца мізэрнай - у 12 разоў меншай, чым на лета 2016 года.

«Прыкметнага паляпшэння сітуацыі з валютнай ліквіднасцю не адбылося», - кажа Парывай: мяркуючы з ўсяго, банкі падключыліся да скупкі валюты, фундуючы валютныя актывы рублёвымі абавязаннямі.

Страціўшы 70 млрд рублёў з рублёвых кліенцкіх рахункаў, банкі нарасцілі крэдытаванне на 607 рублёў.

«Такая сітуацыя (пры якой адток рублёвых сродкаў у крэдытаванне не пакрываецца прытокам ліквіднасці на кліенцкія рахункі) абумоўлена, у тым ліку, той акалічнасцю, што некаторыя рублёвыя крэдыты пасля канвертуюцца ў даляры (для выплат замежных абавязкаў або дывідэндаў)», - адзначае Парывай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках