«Набожныя» пскоўскія дэсантнікі паднялі мяцеж у Запарожскай вобласці
18- 4.05.2024, 11:14
- 28,196
Расейскія вайскоўцы адмовіліся ісці ў наступ на Вялікдзень.
На акупаванай частцы Запарожскай вобласці Украіны пскоўскія дэсантнікі зладзілі мяцеж. Яны адмовіліся ісці на штурм, які планаваўся на адным з адрэзкаў фронту на Вялікдзень.
Пра гэта са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай выведцы паведамляе выданне «РІА Мелітопаль».
«Пскоўскія дэсантнікі адмовіліся ісці ў абвешчаны наступ на Запарожскім кірунку. Паводле звестак выведкі, атака планавалася на Вялікдзень, але расейцы са 104-га дэсантна-штурмавага палка адмовіліся ісці ў наступ», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пскоўскія дэсантнікі былі фактычна разбітыя тут Сіламі абароны Украіны. Цяпер у іх не стае больш за 60% асабовага складу. Таксама адчуваецца нястача тэхнікі, якую знішчылі ўкраінскія абаронцы.
«Іх абяцалі выправіць на ратацыю, але, відавочна, надумалі поўнасцю абнуліць падраздзяленне ў мясных штурмах. Цяпер на Арэхаўшчыне працуе ваенная пракуратара УС РФ, якая спрабуе знайсці мяцежнікаў», – піша «РІА Мелітопаль».