4 траўня 2024, Субота, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі веласіпедыст аддаў перамогу беларусу на фінішы «Гран-пры Менска»

3
Польскі веласіпедыст аддаў перамогу беларусу на фінішы «Гран-пры Менска»
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Мінулы ў нядзелю веласіпедны «Гран-пры Менска» атрымаў агалоску ў сусветных СМІ праз дзіўны фініш.

Паляк Марэк Руткевіч («Вібатэк»), які лідзіраваў з вялікай перавагай за кіламетр да завяршэння гонкі, рэзка запаволіўся, пачаў азірацца, а потым і зусім перастаў педаліраваць, дачакаўшыся беларуса Мікалая Шумава («Менск»). Пасля гэтага Руткевіч дадаў хуткасць і, не здаючы змену, давёз Шумава да фінішу, не стаўшы пры гэтым змагацца за перамогу, піша tut.by.

На канале велаклуб «Менск» у YouTube ішла прамая відэатрансляцыя гонкі, таму сведкамі падзей сталі журналісты ў многіх краінах свету. Пра дзіўны фініш напісалі вядучыя веласіпедныя сайты Італіі (Cicloweb) і Расеі (Gruppetto), самы папулярны партал веласіпеднай статыстыкі (ProCyclingStats). А вядомы нямецкі рэсурс Radsport-News зрабіў здагадку пра подкуп Руткевіча.

На партале Rowery.org выйшаў матэрыял пра гонку з каментарамі польскага гоншчыка. Ён зняпраўдзіў прапановы пра подкуп, але прызнаўся, што аддаў перамогу Мікалаю Шумаву.

«У мінулыя выходныя мы павінны былі стартаваць у Польшчы на гонцы Міністэрства абароны, але яе скасавалі. Такім чынам, за тыдзень да важных стартаў мы засталіся без спаборніцтваў. Тады гоншчык «Менска» Браніслаў Самойлаў прапанаваў нам стартаваць ў беларускай сталіцы. Мы наважылі аддзячыць менчукоў. У першы дзень выйграў Мацей Патэрскі, а Самойлаў фінішаваў другім, у нядзелю ж наважылі зрабіць наадварот. Я скінуў хуткасць, калі ўбачыў, што з адрыву атакаваў Мікалай Шумаў, але гэта не было подкупам - проста дапамаглі гаспадарам», - сказаў Руткевіч.

Адзначаецца, што гэта не першы такі выпадак у гісторыі веласпорту, але пры гэтым гоншчыкам быў парушаны рэгламент Міжнароднай федэрацыі веласпорту, які абавязвае дыскваліфікаваць спартоўца і аштрафаваць яго на 200 швейцарскіх франкаў за адмову ад спартыўнай барацьбы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках