Акупанты ў Марыупалі хаваюць вайсковую тэхніку ў страху перад ATACMS
2- 4.05.2024, 19:37
- 5,094
Гэта ўдалося высветліць украінскім партызанам.
Расейцы ў акупаваным Марыупалі пастаянна перамяшчаюць сваю вайсковую тэхніку. Як заяўляюць украінскія партызаны «АТЕШ», гэта звязана са страхам акупантаў перад ударамі ATACMS і вялізнымі стратамі.
- Нам вядомыя ўсе звесткі, аб бягучым месцазнаходжанні практычна кожнага падраздзялення і месцаў, куды акупанты перамясцілі розныя тыпы ўзбраенняў, спрабуючы схаваць іх ад немінучага знішчэння, – падкрэсліваюць удзельнікі руху.
Таксама ў «АТЕШ» паведамілі аб гібелі 10 вайскоўцаў РФ у Марыупалі «ў сувязі з перададзенымі «загадкавымі» булкамі, каўбасой і салам».