4 траўня 2024, Субота, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты склалі топ-10 самых папулярных аўтамабіляў у свеце

Экспэрты склалі топ-10 самых папулярных аўтамабіляў у свеце

Спецыялісты склалі рэйтынг самых прадаваных аўтамабіляў у першым паўгоддзі 2018 года.

Пра гэта піша rg.ru са спасылкай на партал Focus2move.

Першае месца заняла Toyota Corolla. На сусветным рынку было рэалізавана 610 661 аўтамабіль.

Другое месца заняў пікап Ford F-Series - 536 461 аўтамабіль.

На трэцім месцы - Volkswagen Golf (441 948 адзінак).

У пяцёрку лідараў таксама патрапіла Honda Civic, продажы якой склалі 424 688 штук і Toyota RAV4 (408 703 адзінак).

Таксама ў топ-10 увайшлі Volkswagen Tiguan (405 085 штук), Volkswagen Polo (375 795 штук), Toyota Camry (337 107 штук), Chevrolet Silverado (323 107 адзінак), Honda CR-V (337 802 адзінак).

Звесткі былі сабраныя з больш чым 300 крыніц, сярод якіх - афіцыйныя дылеры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках