4 траўня 2024, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Грэцыі: Наша краіна ізноў здабыла фінансавую незалежнасць

6
Прэм'ер Грэцыі: Наша краіна ізноў здабыла фінансавую незалежнасць
Алексіс Цыпрас

Грэцыя пасля васьмі гадоў удзелу выйшла з міжнародных праграм фінансавай дапамогі.

Прэм'ер Грэцыі Алексіс Цыпрас назваў гэты момант «днём адкуплення». Кіраўнік грэцкага ўрада таксама падкрэсліў, што для ягонай краіны пачалася новая эра, паведамляе «Радыё Польшча».

Учора скончылася праграма фінансавай дапамогі Грэцыі, у рамках якой яна за апошнія гады атрымала крэдыты на агульную суму, што перавышае 60 мільярдаў еўраў. Алексіс Цыпрас адзначыў, што адначасова са сканчэннем праграмы Грэцыя атрымала права самастойна вызначаць свой лёс і сваю будучыню

Грэцкія ўлады падкрэсліваюць, што краіна зноў набывае фінансавую і палітычную незалежнасць. Кантроль з боку крэдытораў з Еўрапейскага Звязу, аднак, не сканчаецца. Грэцыя яшчэ цягам наступных 42-х гадоў павінна дамагацца высокага бюджэтнага прафіцыту.

Рэзервовы запас Грэцыі складае блізу 24 мільярдаў еўраў, у якіх ёсць частка апошняй раты з праграмы дапамогі. Гэта з'яўляецца фінансавым буферам на наступныя месяцы, якім Грэцыя можа скарыстацца ў выпадку неабходнасці, каб выплаціць свае запазычанасці замежным крэдыторам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках