4 траўня 2024, Субота, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча абвясціла пра будаўніцтва канала праз Балтыйскую касу

2
Польшча абвясціла пра будаўніцтва канала праз Балтыйскую касу

Гэта дазволіць актывізаваць суднаходства пад сцягамі краін ЕЗ, абмінаючы расейскія парты.

Улады Польшчы абвясцілі пра пачатак будаўніцтва канала праз Вісленскую (Балтыйскую) касу ў канцы восені, паведамляе Польскі культурны цэнтр у Калінінградзе са спасылкай на СМІ краіны, піша Інтэрфакс.

Міністэрства марской гаспадаркі і ўнутранага суднаходства Польшчы абвясціла дату пачатку будаўнічых работ для пракладвання канала праз Вісленскую касу. Яны будуць пачатыя ў лістападзе пасля таго, як выберуць выканаўцу, а таксама закончыцца сезон пералёту птушак.

"Першымі на касу прыйдуць геадэзісты, якія вызначаць дакладныя каардынаты будучага канала. Затым тэрыторыя будзе абгароджаная, і на ёй пачнуцца работы высечкі лесу", - адзначаецца ў рэлізе.

Як паведамлялася, Польшча мае намер пабудаваць суднаходны канал на Вісленскай (Балтыйскай) касе ў паселішчы Nowy Swiat. Канал павінен быць даўжынёй блізу 1 км, меркаваная глыбіня - 5 метраў. Гэта дазволіць судам даўжынёй да ста метраў, шырынёй 20 м і уляганнем 4 м заходзіць у порт Эльблонга на беразе Вісленскай (Калінінградскай затокі). Кошт праекта складае блізу 880 млн злотых.

У Польшчы заяўляюць, што канал дазволіць актывізаваць суднаходства пад сцягамі краін ЕЗ у Вісленскай (Калінінградскай) затоцы абыходзячы тэрытарыяльныя воды Расеі. Цяпер прайсці ў затоку можна толькі праз расейскі порт Балтыйск (галоўная вайсковая марская база Балтфлота), што праблематычна праз складаныя і працяглыя працэдуры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках