26 красавiка 2024, Пятніца, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільцы пасля службы ў войску могуць пакідаць сабе зброю

Ізраільцы пасля службы ў войску могуць пакідаць сабе зброю

Пастанову падпісаў міністр унутранай бяспекі Ізраіля.

Міністр ўнутранай бяспекі Ізраіля Гілад Эрдал падпісаў дакумент, які ўносіць змены ў інструкцыю аб выдачы ліцэнзіі на зброю, гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні МВБ, піша ria.ru.

Згодна з новымі правіламі, афіцэры і вайскоўцы сяржанцкага складу пасля заканчэння тэрміновай службы змогуць не толькі не здаваць ліцэнзію, але і саму зброю, якая будзе заставацца ў іх да таго часу, пакуль яны лічацца ў рэзерве.

Гэтая мера павінна прывесці да павышэння ўзроўню бяспекі ў ізраільскім грамадстве, падкрэсліваецца ў паведамленні. Са звестак міністэрства, цяпер больш за 145 тысяч ізраільцаў маюць зброю, не лічачы тых, хто носіць яе згодна з абавязкам службы. Новыя правілы, паводле прагнозаў МВБ, дазволяць значна павялічыць колькасць цывільнага насельніцтва з правам мець пры сабе зброю.

Паколькі ў Ізраілі ўсеагульны набор, гаворка ідзе пра сотні тысяч вайскоўцаў якія закончылі службу, і будуць насіць пісталеты. У дадатак да гэтага па дазвол на нашэнне зброі змогуць звяртацца валанцёры паліцыі, супрацоўнікі выратавальнай службы, ліцэнзія на зброю выдаецца таксама кіроўцам грамадскага транспарту.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках