5 траўня 2024, Нядзеля, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас перапісу Белстат будзе пытацца пра беларусаў, якія выехалі за мяжу

30
Падчас перапісу Белстат будзе пытацца пра беларусаў, якія выехалі за мяжу

Перапіс пройдзе восенню 2019 года.

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Мядзведзева распавяла, што перапіс насельніцтва, які пройдзе налета, не будзе прадугледжваць «некарэктных пытанняў па нацыянальнасці», піша сайт тэлеканалу «Белсат».

«У нас былі і гномы, і эльфы. Мы гатовыя да гэтых пытанняў, – заявіла Мядзведзева. – У прынцыпе мы можам запісаць «іншая нацыянальнасць».

У перапісным апытальніку з’явіцца новае пытанне да тых, хто выехаў на працу ў іншую вобласць ці краіну – пра прычыны.

Разам з гэтым, перапіс не ўлічыць людзей, якія змянілі пол.

«Новыя тэндэнцыі ўлічвацца не будуць. Пасля перапісу мы апрацуем адказы і тады паглядзім ці будзе мець сэнс увядзенне такіх пытанняў», – дадала Мядзведзева.

Можна будзе запоўніць анкету за сваякоў

У анкетах будзе 49 пытанняў, але скіроўваць іх будуць не да ўсіх. Гэтак, новае пытанне пра жаданне завесці дзяцей скіруюць толькі да жанчын. На пытанне журналістаў, чаму яго не адрасуюць таксама мужчынам, кіраўніца Белстату заявіла, што «дзяцей у нас нараджаюць жанчыны».

Паводле Мядзведзевай, у мужчын, аднак, будзе «магчымасць» адказаць на яго.

«Калі муж або сын будзе дома, ён зможа адказаць на гэтыя пытанні за жанчыну», – патлумачыла Мядзведзева.

«Інтэрфакс» падае, што перапісныя лісты можна запоўніць са слоў сваякоў.

Перапіс насельніцтва ў Беларусі праводзіцца кожныя 10 гадоў, пачынаючы з 1999 года. У 2017-м Белстат правёў пробны перапіс. У анкеце было 26 пытанняў.

Чарговы пройдзе ўвосень 2019 года. Папярэднія вынікі перапісу пададуць праз тры месяцы, канчатковыя – праз паўтара года.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках