6 траўня 2024, панядзелак, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Звольненыя» Лукашэнкам міністры прамысловасці і будаўніцтва засталіся на працы

29
«Звольненыя» Лукашэнкам міністры прамысловасці і будаўніцтва засталіся на працы

Тым часам у Беларусі тры з паловай месяцы няма міністра энэргетыкі.

У траўні з гэтай пасады быў звольнены Уладзімір Патупчык, паведамляе «Радыё Свабода».

У прыёмных міністра прамысловасці Віталя Воўка і міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага паведамілі журналістам, што яны застаюцца на сваіх месцах. На раніцу 16 жніўня яны ж пазначаныя кіраўнікамі і на сайтах міністэрстваў. Указы аб іх адстаўцы на сёння не апублікаваныя.

«Воўка, Чорнага неадкладна адправіць у адстаўку», - загадаў Лукашэнка 14 жніўня на нарадзе ў Воршы. Да таго ж Лукашэнка пагражаў Воўку турмой або накіраваннем на завод.

Лукашэнка таксама даручаў 14 жніўня знайсці новага кіраўніка для Аршанскага раёна - яго знайшлі ўжо на наступны дзень, раён узначаліў Ігар Ісачэнка, які да таго быў намеснікам старшыні камітэта архітэктуры і будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама.

За «поўную службовую неадпаведнасць» Лукашэнка абвясціў строгія вымовы кіраўніку Віцебскай вобласці Мікалаю Шарстнёву, старшыні Вайскова-прамысловага камітэта і дзяржаўнаму сакратару Савета бяспекі Станіславу Засю. Але «поўная службовая неадпаведнасць» не з'яўляецца абавязковай падставай для адстаўкі.

А міністр энэргетыкі будзе?

У звароце да «дэпутатаў» «палаты прадстаўнікоў» і народу 24 красавіка Лукашэнка абураўся працай Мінэнэрга, пасля чаго ў міністэрстве паведамілі аб звальненні генеральнага дырэктара канцэрна «Белэнэрга» Яўгена Воранава.

Міністр энэргетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык быў вызвалены ад пасады 2 траўня за «стварэнне незаконнага сямейнага бізнэсу». Як казаў старшыня КДБ, пры падтрымцы былога міністра быў арганізаваны бізнэс паставак будматэрыялаў завышанымі коштамі. Новага міністра не прызначаюць ужо тры з паловай месяцы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках