19 траўня 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для сем'яў з дзецьмі ўвядуць чарговыя абмежаванні

5
Для сем'яў з дзецьмі ўвядуць чарговыя абмежаванні

Калі і каго яны закрануць.

З 28 траўня ў Беларусі будуць па-новаму прызначаць і датэрмінова - гэта значыць да 18-годдзя дзіцяці - выдаткоўваць сямейны капітал. Змяненні тычацца ў тым ліку набыцця жылля або аплаты медычных паслуг за гэтыя грошы.

«Зеркало» распавядае, якія новаўвядзенні з'явяцца ў канцы траўня ў сямейным капітале.

Сямейны капітал прызначаюць шматдзетным сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Цяпер ён складае 31 480 рублёў. З 2015 да 2019 год сямейны капітал прызначалі ў далярах, ён складаў 10 тысяч. З 2020 года капітал прызначаюць у нацыянальнай валюце.

Змены з нерухомасцю

Чыноўнікі ўводзяць дадатковае патрабаванне для тых, хто хоча датэрмінова выдаткаваць капітал на набыццё жылля: з 28 траўня гэта можна будзе зрабіць, калі няма «лішніх» квадратных метраў. Так, у Менску павінна быць не больш за дзесяць «квадратаў» на чалавека, а ў іншых населеных пунктах - да 15. Інакш будзе адмова ў датэрміновай выдаткоўванні капіталу на куплю нерухомасці.

Сем'і, якія за гэтыя сродкі купяць нерухомасць, павінны будуць зняцца з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Чыноўнікі таксама пашыраць забарону на продаж жылля, якое было набытае за сямейны капітал. Цяпер такое абмежаванне дзейнічае на нерухомасць, якую набылі пасля 1 студзеня 2022 года. З 28 траўня - і на тое жыллё, якое куплена да гэтай даты. Прычым усё адно, колькі выдаткавана ўласных сродкаў, а колькі - з сямейнага капіталу (нават калі гэта будзе 1 рубель з дзіцячых грошай, то ўсё роадно будзе дзейнічаць 5-гадовае абмежаванне).

Абмежаванні ў медычыных паслугах

Цяпер сямейны капітал можна датэрмінова выдаткоўваць на медычныя паслугі, чым беларусы дастаткова актыўна карыстаюцца. Прычым усё адно, куды звяртацца - у прыватную або ў дзяржаўную медычную ўстанову.

З 28 траўня чыноўнікі ўвядуць змену - медпаслугі за кошт сямейнага капіталу можна будзе атрымаць толькі ў дзяржустановах аховы здароўя.

Пры гэтым у стаматалогіі з'явіцца дадатковая навіна: пры ўкладанні дамовы пералічваць 50% кошту, а астатнюю частку - пасля выканання паслугі.

Як капітал увязалі з «дармаедствам»

Адная з навін тычыцца «дармаедства»: некаторым сем'ям, у якіх бацька трапіць ва «утрыманцы», не будуць прызначаць сямейны капітал. «Працаздольны бацька, айчым у поўнай сям'і, бацька ў няпоўнай сям'і павінен быць заняты не менш як 12 месяцаў у двухгадовым перыядзе перад зваротам", — тлумачылі раней у Мінпрацы. Прасцей гаворачы, каб сям'і прызначылі капітал, бацька павінен працаваць.

Такое ж патрабаванне ўвядуць і для датэрміновага выкарыстання гэтых грошай - бацька дзіцяці павінен працаваць не менш за 12 месяцаў за апошнія два гады. Прычым, гэта можа быць праца з перапынкамі.

Зробяць больш жорсткім кантроль за выдаткоўваннем капіталу

Таксама чыноўнікі маюць намер больш актыўна шукаць выпадкі неабгрунтаванага выкарыстання сямейнага капіталу. Так, калі ў гэтым не будзе віны сям'і ці трэціх асоб (напрыклад, устаноў аховы здароўя або забудоўнікака), то грошы вернуць на рахунак. Калі ж выдаткоўванне сродкаў прызнаюць незаконным, то капітал адбяруць.

Заявы сем'яў, якія звярнуліся па датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу да 28 мая, будуць разглядаць паводле цяперашніх правіл.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках