29 красавiка 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крэдытным рабстве апынулася рэкордная колькасць расейцаў

2
У крэдытным рабстве апынулася рэкордная колькасць расейцаў

Насельніцтва РФ нарошчвае пазыкі ўдвая хутчэй, чым растуць яго даходы.

Насельніцтва Расеі прадаўжае залазіць у пазыкі перад банкамі, кампенсуючы зніжэнне ўзроўню жыцця і стагнацыю рэальных даходаў, піша finanz.ru.

За першае паўгоддзе дзель расейцаў, якія маюць пяць ці больш банкаўскіх крэдытаў, падскочыла да 5,62%. Гэта рэкордны ўзровень за ўсю гісторыю статыстыкі, паведамляе ў аглядзе бюро крэдытных гісторый "Эквіфакс".

Дзель крытычна закрэдытаваных фізічных асоб расце трэці год запар і перавысіла папярэдні максімум, усталяваны ў 2014 годзе (5,2%).

Амаль палова ўсіх банкаўскіх пазычальнікаў - 47% - маюць два ці больш адкрытыя крэдыты, хоць у 2011 годзе ў пераважнай большасці - 73% - была толькі адная крэдытная дамова.

Колькасць крэдытаў на аднаго чалавека ў Расеі, у прынцыпе, нічым не абмежаваная, акрамя думкі банка аб платаздольнасці пазычальніка і яго крэдытнай палітыкі, адзначае гендырэктар "Эквіфакс" Алег Лагуткін.

"У нашай практыцы вядомыя беспрэцэдэнтныя выпадкі, калі агульная колькасць кантрактаў на аднаго чалавека складала больш за пяцьсот адзінак, а адначасна такі пазычальнік абслугоўваў блізу трыццаці актыўных крэдытных дамоў", - кажа ён.

Статыстыка кажа пра тое, што крытычны ўзровень - 3 крэдыты на чалавека, паказвае "Эквіфакс": калі пазык 4-5, то рызыка незвароту павялічваецца на 15-25%, а калі больш - дадаткова ўзрастае прыкладна на траціну.

Са звестак ЦБ, за студзень-чэрвень банкі выдалі грамадзянам 1,1 трыльёна рублёў новых крэдытаў, а агульная сума пазыковай нагрузкі насельніцтва дасягнула 13,3 трлн.

Насельніцтва збірае пазыкі ў 2 разы хутчэй, чым растуць яго даходы, паказвае Мінэканамразвіцця: у чэрвені спажывецкія крэдыты грамадзянам выраслі на 15,9% у гадавым вылічэнні пасля 15,1% у траўні, а з выключэннем сезоннасці - больш чым на 20% . Пры гэтым рост рэальных заробкаў у гэты ж час запаволіўся да 7,2%, а укладаў расейцаў у банках - да 7,1% (з 7,6 і 7,7% у траўні адпаведна).

Ашчадбанк за паўгода выдаў спажывецкіх крэдытаў на рэкордныя 714 рублёў, што то на 74% больш, чым годам раней, а ВТБ даў насельніцтву 400 млрд рублёў, на 32% больш, чым за той жа перыяд 2017 года.

Сітуацыя, калі рост пазык у разы апярэджвае рост даходаў з'яўляецца "нездаровай і вядзе да крызісу", кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента "Лока-Інвест" Кірыл Трэмасаў: "Гэта тычыцца не толькі спажыўкрэдытавання, але і іпатэкі. Насельніцтва за апошнія гады нагрузілі велізарным сумамі абавязанняў, але без росту даходаў абслугоўваць гэтыя пазыкі будзе ўсё больш складана".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках