29 красавiка 2024, панядзелак, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулакоў: У Феміды завязаныя вочы, бо ёй сорамна глядзець на беларускіх суддзяў

13
Кулакоў: У Феміды завязаныя вочы, бо ёй сорамна глядзець на беларускіх суддзяў

Суддзя, якая вядзе «справу прафзвязаў», правяла ўжо больш за 40 палітычных працэсаў.

Як ужо змаглі высветліць праваабаронцы, суддзя суда Савецкага раёна Менска Марына Фёдарава, якая цяпер вядзе «справу прафзвязаў», за апошнія дзесяць гадоў правяла больш за 40 працэсаў паводле палітычна матываваных артыкулаў. ПЦ «Вясна» папрасіў актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» успомніць самыя гучныя суды паводле адміністрацыйных спраў, дзе старшынявала Марына Фёдарава.

«Нічога страшнага. Падумаеш, чалавек памыліўся»

У 2017 годзе, адразу пасля масавых затрыманняў на Дзень Волі, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў быў асуджаны Марынай Фёдаравай на 25 дзён арышту. Нягледзячы на разыходжанні паказанняў сведак міліцыянтаў і памылкі ў адміністрацыйных пратаколах, суддзя прызнала актывіста вінаватым у «непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы» (арт.23.4 КаАП) і ў «парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў» (арт.23.34 КаАП).

«На тым працэсе каля мяне сядзеў праваабаронца «Вясны» Андрэй Палуда. І калі суддзя Фёдарава папрасіла аднаго з міліцыянтаў-«ілжэсведак» паказаць, каго ён затрымліваў 25 сакавіка, той адразу паказаў на Палуду. Тады я абурыўся і сказаў суддзі: «Няўжо пасля гэтага вы будзеце далей мяне судзіць?». На што яна адказала: «Нічога страшнага. Падумаеш, чалавек памыліўся».

Пасля гэтага ў мяне прапала ўсялякая павага да яе. Я адмовіўся адказваць на яе пытанні, бо я разумеў, што гэта ўжо не суд, а спектакль. Ёй сказалі асудзіць - яна асудзіла. Тады мне хацелася ёй сказаць: «Вы ведаеце, чаму Феміда стаіць з завязанымі вачыма? Ды таму, што ёй сорамна глядзець на беларускіх суддзяў. Яна ад сораму заплюшчыла вочы, бо не можа глядзець на гэтую ганьбу!» - абураецца актывіст.

Што да справы Фядыніча і Комліка, то тут Леанід Кулакоў не мае ніякіх ілюзій наконт магчымасці апраўдальнага прысуду. На ягоную думку, суддзя можа апраўдаць іх толькі, калі ёй гэта загадаюць зверху.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках