29 красавiка 2024, панядзелак, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Былы вязень ГУЛАГа чытае па-беларуску свае вершы

3
Відэафакт: Былы вязень ГУЛАГа чытае па-беларуску свае вершы
ФОТА: ВІКТОРЫЯ ГЕРАСІМАВА, ІМЁНЫ

Антона Фурса пасадзілі на 15 гадоў «за любоў да беларускай мовы».

Разам ім далі 40 гадоў. Антону - 15. Алесі - 25. Антон Фурс 10 гадоў правёў у ГУЛАГу. Ягоная жонка столькі ж. Пасадзілі «за любоў да беларускай мовы». Цяпер сямейная пара жыве ў Паставах. Здымачная група «Белсата» пабывала ў гасцях у былых зняволеных ГУЛАГа Антона і Алесі Фурс.

У 1955 годзе, дзякуючы «хрушчоўскай адлізе», Антон выйшаў на волю. Праз год вызвалілі Алесю. Яны сустрэліся і пажаніліся. А потым з'ехалі ў Казахстан. У Беларусь сямейная пара вярнулася толькі ў 1982-м, калі дзеці выраслі і сталі на ногі.

Пасля вызвалення ім не ўдалося ўладкавацца на працу на радзіме - не было працоўнай кніжкі.

«Прапанавалі мне ісці ў калгас. А я кажу, што далі мне 15 гадоў лагераў, а тут будзе бестэрміновая турма», - успамінае Антон Фурс.

У сталінскіх лагерах Антон Фурс пісаў вершы, каб не страціць розум і не думаць пра ежу.

«Раніцай даюць акрайчык хлеба і ты ідзеш на працу 5 км. Увесь час адшчыкваеш гэты хлеб, а трэба ж і на абед трохі пакінуць. Ідзеш і спрабуеш кудысьці думкі накіраваць, каб не думаць пра ежу», - распавядае спадар Антон.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках