26 красавiка 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД абрынуўся мост і прыціснуў кран?

20
На МКАД абрынуўся мост і прыціснуў кран?

Інжынер «Горадбуду» аспрэчвае інфармацыю відавочцаў.

У рэдакцыю abw.by відавочца даслаў фота з месца рэканструкцыі моста на МКАД у раёне Лошыцы, на якім адлюстраваная няштатная сітуацыя: кавалак бэлькі прыціснуў аўтакран.

Праўда, аўтар фота абмовіўся, што яно было зроблена яшчэ на мінулым тыдні, 7 жніўня. Відавочца напісаў: "Само падзенне я не бачыў, а толькі наступствы, блізу 15.00. Як мне падалося, пры дэмантажы адна бэлька разламалася на тры часткі і прыціснула сам кран".

Па каментар карэспандэнт аbw.by звярнуўся ў ГП "Горадбуд". Галоўны інжынер прадпрыемства Ігар Андрэйчык назваў тое, што здарылася "працоўнымі момантамі". Ігар Андрэйчык распавёў: "Бэлька не ўпала нават, а апусцілася на апоры крана, якія зроблены з чыстага металу. Ну бывае такое. Гэта нават не аварыйная сітуацыя. Ніхто не пацярпеў, а кран проста пераставілі ў іншае месца, ён прадоўжыў працу. Вы ж бачыце, праца не спыняецца ні на хвіліну. Так што падставы для навіны таксама няма".

Нагадаем, як паведамлялася, аварыйны мост закрыты для руху да 7 лістапада, будуць замененыя ўсе 28 бэлек. 11 жніўня рух па апусціўшайся эстакадзе закрылі цалкам.

Між тым чытач сайту пад нікам the lamer на форуме паставіў пад сумненні словы галоўнага інжынера "Горадбуду".

Чытач дадаў красамоўнае фота і напісаў:

"Бэлька сапраўды зламалася пры ўздыме, ударыла па лясах і затым па кране. Асноўны ўдар прыпаў на раму ў зоне правага задняга аўтрыера, але таксама зачапіла радыятары гідраўлікі на паваротнай платформе (шафу сіметрычна кабіне адносна стралы). Пасля гэтага кран больш не працаваў, а на наступны дзень прыбралі зусім, а працы працягнуў Grove- "трохсотка" для будаўніцтва метро. Фота ў дадатак..."

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках