26 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі скульптар увекавечыць у ЗША папулярнага героя коміксаў

Беларускі скульптар увекавечыць у ЗША папулярнага героя коміксаў
ФОТА: МОРГАН КАРАНАСІЁС, NHMAGAZINE.COM

Валер Магучы нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы пад Берасцем.

Скульптар Валер Магучы, які пераехаў нядаўна з Беларусі ў ЗША, атрымаў замову на стварэнне скульптуры вядомага ў Штатах героя коміксаў Арчы Эндруса, паведамляе belmir.by.

Бронзавая фігура рудога з рабаціннем падлетка, якая сядзіць на лаўцы ў натуральную велічыню будзе ўстаноўленая 9 жніўня ў парку горада Мэрэд, штат Нью-Гэмпшыр.

Менавіта тут жыў і працаваў Боб Мантана - мастак, які прыдумаў вобразы Арчы і яго сяброў. Упершыню ён намаляваў іх у 1941 годзе і тым самым падарыў доўгае жыццё.

Комікс друкаваўся на старонках сотняў газет, стаў асновай для радыёшоў, тэлесерыялаў, мультфільмаў, кінафільмаў і стаў часткай амерыканскай гісторыі і культуры.

Для ўвекавечання Арчы сярод жыхароў Мерэдзіта быў абвешчаны збор сродкаў. Мэтай ставілася акумуляваць 50 тысяч даляраў. У выніку атрымалася амаль 57 тысяч.

ВАЛЕР МАГУЧЫ ЗА РАБОТАЙ. ФОТА: МОРГАН КАРАНАСІЁС, NHMAGAZINE.COM

Валер Магучы нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Кавердзякі пад Берасцем. У 1988-м скончыў факультэт скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў у Менску, а затым жыў і працаваў у Віцебску.

З'яўляецца чальцом Беларускага саюза мастакоў. Удзельнічаў у шматлікіх персанальных і зборных выстаўках у Беларусі, Расеі ды Нямеччыне, перамагаў у розных конкурсах.

Як сказана ў біяграфіі, работы скульптара захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі, ЗША, Ізраілі, Нямеччыне, Францыі, Латвіі, Чэхіі, Швэцыі, Расеі і Украіне.

Магучы - аўтар шматлікіх прац, устаноўленых у Віцебску: помнікаў Еўдакіі Лось і Марку Шагалу, мемарыяльных шыльдаў Заіру Азгуру і Васілю Быкаву і гэтак далей.

Цяпер Валер з'яўляецца рэзідэнтам цэнтра сучасных мастацтваў 42 Maple Contemporary Art Center у амерыканскім горадзе Віфлеем, штат Нью-Гэмпшыр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках