29 красавiка 2024, панядзелак, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусы спадзяюцца на цуд»: Лідар апазіцыі пракаментаваў чуткі пра інсульт Лукашэнкі

96
«Беларусы спадзяюцца на цуд»: Лідар апазіцыі пракаментаваў чуткі пра інсульт Лукашэнкі
Фота: tut.by

Мікалай Статкевіч - пра нестабільнасць ўлады дыктатара.

Паведамленне пра інсульт у Лукашэнкі пакуль што застаюцца на ўзроўні чутак.

Пра гэта ў каментары ТСН.uа заявіў лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалай Статкевіч.

Паводле ягоных слоў, апошнім разам Лукашэнка з'яўляўся на нацыянальнай тэлевізіі тры дні таму, 28 ліпеня. З таго часу надышло зацішша, хоць звычайна тэлеканалы, падкантрольныя ўладам, штодня транслююць сюжэты пра дзеі правадыра.

"Тры дні яго няма, але я не стаў бы лічыць гэта чымсьці экстраардынарным. Паглядзім. Хоць, вы разумееце, у краіне асабістай улады аднаго чалавека, стабільнасць і ўстойлівасць гэтай улады выключна вонкавая. І, вядома, калі нешта сапраўды адбудзецца з Лукашэнкам, гэта імгненна дэстабілізуе сітуацыю ў краіне", - адзначыў Статкевіч.

Апазіцыйны лідар таксама дадаў, што апошнім часам не назіраў ніякіх падзей або працэсаў, якія намякалі б на тое, што з Лукашэнкам сапраўды нешта адбылося. Меры бяспекі ў краіне не ўзмацняліся. Сілавікі жывуць паводле звыклага плану.

У той жа час шараговыя беларусы ў сацсетках пачалі актыўна абмяркоўваць магчымы інсульт Лукашэнкі.

"Вядома нейкая частка грамадства ўзрушылася. Большасць людзей вельмі незадаволеныя ўладай. Грамадства заціснутае. У нас восем спецслужбаў. Людзі ведаюць, што пратэсты жорстка здушваюцца. Таму ім застаецца спадзявацца толькі на цуд. За такім яны ўважаюць раптоўную смерць ненавіснага ім чалавека. Яны думаюць, што пасля гэтага ўсё стане добра. Але гэта няправільна. Калі мы самі не здабудзем сабе свабоду і не будзем абараняць яе, то прыйдзе іншы дыктатар, які можа апынуцца нават горшы за гэтага", - дадаў Статкевіч.

Адзначым, што ўжо не першы раз у СМІ з'яўляецца інфармацыя пра хваробу правадыра Беларусі. У 2007 годзе, калі Лукашэнка знік з экранаў беларусаў на некаторы час, пачалі курсаваць чуткі пра ягоны інфаркт. Пазней іх зняпраўдзіў сам Лукашэнка.

Тады крыніцай інфармацыі пра магчымую цяжкую хваробы былі беларускія апазіцыйныя выданні. Гэтым жа разам інфармацыя пра інсульт з'явілася 30 ліпеня ў расейскай крыніцы - тэлеграм-канале "Незыгар".

"Вядома, што ў Лукашэнкі III ступень дыябету. Тым часам, у Менску кажуць, што ў Лукашэнкі здарыўся ішэмічны інсульт у сярэдняй мазгавой артэрыі. Візіт у Гомель быў скасаваны", - гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала.

Афіцыйныя СМІ ў Беларусі праігнаравалі гэтае паведамленне. Аднак найбуйнейшае расейскае агенцтва ТАСС падліло алею, звярнуўшыся да прэс-сакратара прэзідэнта Наталлі Эйсмант па каментар. Яна назвала гэта «трызненнем».

Падставай для чутак, магчыма, стала тое, што правадыр Беларусі адмовіўся ад наведвання раней запланаваных мерапрыемстваў. 27 ліпеня Лукашэнка павінен быў адкрыць дзіцячую абласную лякарню ў Гомелі.

У аўторак, 31 ліпеня, Лукашэнка нібыта правёў сустрэчу са старшынём Менскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам. Аднак пра сустрэчу журналістам паведаміў не дыктатар, а сам кіраўнік вобласці.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках