У Курапатах разбурылі і падпалілі некалькі крыжоў
53- 20.07.2018, 19:56
- 30,967
Вандалы павалілі некалькі крыжоў і паспрабавалі іх падпаліць.
Ва ўрочышчы Курапаты вандалы павалілі некалькі крыжоў і паспрабавалі іх падпаліць.
Пра гэта паведаміў Зміцер Дашкевіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Крыжы падпаліць не атрымалася, бо ва ўрочышчы ішоў дождж і драўніна была сырая.
Актывісты выклікалі міліцыю і крыміналістаў, каб яны знайшлі вандалаў і каб у далейшым можна было даць прававую ацэнку такім дзеянням.