Даляр і еўра падаражэлі перад выходнымі
- 20.07.2018, 14:21
- 8,285
На валютных таргах 20 ліпеня беларускі рубель знізіўся да амерыканскай валюты і еўра.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр стаў даражэйшы на Br0,0024 і каштуе Br1,9984 (19 ліпеня – Br1,996 за $1).
Еўра падаражэў на Br0,0096 да Br2,3272 (19 ліпеня – Br2,3176 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0046 да Br3,1481 за 100 расейскіх рублёў (19 ліпеня – Br3,1527 за 100 расейскіх рублёў).