26 красавiка 2024, Пятніца, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара з Менска прадала аўто, каб павандраваць па ЗША

8
Пара з Менска прадала аўто, каб павандраваць па ЗША

Муж і жонка з Менска месяц падарожнічаюць па ЗША і здымаюць відэа.

Месяц таму беларусы Вадзім і Алеся ўзялі адпачынак, адправілі дзяцей да бабулі, прадалі аўто і паляцелі ў Амерыку. Кожны дзень за акіянам яны здымаюць відэа і выкладваюць у Сеціва пад хэштэгам #1день1минута. Іх мэта - праехаць Штаты за 42 дні, піша tut.by.

Это любовь!♥️♥️даже и добавить нечего!) мы так рады, что мы такие похожие в своей любви к путешествиям!что мы готовы на любой кипиш😂😂 и львята наши такие же подростают! Так что это все только начало! . Кстати, это одно из немногих наших совместных фото сделанных не нами) а мы кроме себя обычно на локации кучу туристов так фотографируем) . #1день1минута #keyfamily #keytravel #road66 #keytravel_usa #usaroadtrip #roadtrip #америка #usa

Публикация от Vadim & Alesya Kluchnik (@vadimalesya_key)

Іх відэа нібы тызер да перадачы «Арол і рэшка», толькі замест здымачнай групы - два чалавекі. Вадзім і Алеся ўсё робяць самі: здымаюць, мантуюць, карэктуюць колер, накладваюць гук, падбіраюць музыку, дадаюць апісанне. Самі ж выступаюць у ролі мадэляў.

Вадзім паводле прафесіі - відэаграфік, Алеся - дызайнер. Яны пазнаёміліся ў пратэстанцкай царкве, куды хадзілі на службу, дзесяць гадоў таму пажаніліся... і сталі год за годам «закрываць» на мапе свету месцы, якія наведалі.

Цяпер у іх спісе блізу 60 гарадоў і 21 краіна. Гэта не толькі адпачынак, але і частка працы: Вадзім робіць ролікі для відэастокаў, а там запатрабаваныя кадры з розных краін.

Летась да спісу наведаных месцаў дадаліся Нью-Ёрк і Чыкага. Пасля гэтага даўняя мара Вадзіма і Алесі - праехаць Амерыку ад аднаго ўзбярэжжа да іншага - стала яшчэ больш моцнай.

Муж і жонка першапачаткова планавалі здымаць падчас паездкі відэа пра сябе. Незадоўга да ад'езду Алеся прапанавала незвычайны фармат: 1 дзень - 1 хвіліна. Са слоў хлопцаў, гэта быў своеасаблівы выклік: ці змогуць выпускаць відэа кожны дзень, праязджаючы пры гэтым вялікія адлегласці і даследуючы наваколлі.

- Ідэі мы прыдумляем у дарозе, потым накідваем сцэнар або ўпарадкоўваем гатовы матэрыял, а затым выбіраем музыку, - распавядае Алеся.

Час, які траціцца на выбар музыкі, хлопцы зэканомілі: яны захапілі з Менска вялікі архіў, а асобныя трэкі куплялі ў Сеціве. А вось на мантаж сыходзіць чатыры-пяць гадзін. Пры гэтым ні мантажу, ні агучцы Вадзім прафесійна не вучыўся.

З Беларусі Вадзім і Алеся прывезлі ўсяго 20 кг на дваіх. Большую частку багажу заняла тэхніка - у тым ліку фотаапарат Panasonic gh5 і робат DJI Mavic Pro. А вось турыстычныя крэслы, матрац у аўто, гарэлку купілі на месцы: у Амерыцы кошты на іх нашмат ніжэйшыя, чым у Беларусі.

Бюджэт падарожжа досыць сціплы. Аўто Вадзіму і Алесі бясплатна пазычыў сябар. Начуюць муж і жонка ў салоне альбо ў дамах у знаёмых. Гатэлі здымаюць рэдка, сілкуюцца эканомна. У дзень яны выдаткоўваюць па 50-70 даляраў.

На момант публікацыі тэксту Алеся і Вадзім выклалі ў Сеціва ўжо 33 ролікі.

Этот знак вверху называется «ограничение высоты». Я вообще теперь много знаю про знаки и ПДД РБ) И наконец-то в этом убедились сотрудники ГАИ и выдали мне мои права!😝 . Я так рада, что эта эпопея закончилась, и я смогу колесить по Америке не только в качестве пассажира!💪 . Так что, ребята, будьте осторожны - на дорогах появился ещё один новоиспечённый водитель! Я буду внимательна и осторожна, но все же!)🚗 .#travelgram #travelusa #travelling #backpackerstory #travelrepost #travelcommunity #travelstagram #travelfamily #travelblog #neverstopexploring #adventureculture #folkscenery #liveoutdoors #wildlife @anapatlis #keyfamily #keytravel

Публикация от Vadim & Alesya Kluchnik (@vadimalesya_key)

- Калі выклалі відэа пра першы дзень падарожжа, у інстаграме было 5 тысяч падпісчыкаў, цяпер ужо 13,3 тысячы, на YouTube 200 чалавек, цяпер амаль 4,8 тысячы. Гэта вельмі актыўная аўдыторыя. У дзень мы пішам па 200-300 адказаў, ужо не паспяваем адказваць на ўсе паведамленні, - усміхаюцца маладзёны.

У планах Вадзіма і Алесі наведаць Паўднёвую Амерыку, Аўстралію і Новую Зеландыю. А яшчэ патрапіць на Паўночны і Паўднёвы полюс. Пакуль жа застаецца сачыць за іх амерыканскім падарожжам. Тры чвэрці шляху ўжо ззаду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках