2 траўня 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізноў дваццаць пяць

3
Ізноў дваццаць пяць

Беларускае малако зноў «прыціснуць».

Даўнютка беларусы нічога не чулі пра Рассельгаснагляд. На мінулым тыдні гэты недагляд быў выпраўлены: Рассельгаснагляд увёў абмежаванні на пастаўку ў Расею малака, атрыманага на трох прадпрыемствах Беларусі, патлумачыўшы сваю пастанову парушэннямі ветэрынарна-санітарных патрабаванняў, піша «Белгазета».

Пад забарону патрапілі пастаўкі малака кампаніі «Данон Пружаны», Менскага малочнага завода і Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання - нібыта ў сувязі з выяўленнем у прадукцыі перавышэння масавай долі нітратаў. Абмежаванні ўваходзяць у дзеянне з 16 ліпеня.

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт адзначыў таксама, што яго ведамства выявіла несупадзенне заяўленых беларускімі прадпрыемствамі аб'ёмаў вытворчасці з аб'ёмамі малочнай прадукцыі, што рэальна пастаўляюцца ў Расею. Шэраг беларускіх прадпрыемстваў афіцыйна мае магутнасць на парадак меншую, чым аб'ёмы паставак, што можа гаварыць пра пастаўкі прадукцыі паводле падробленых дакументаў.

Іншыя беларускія прадпрыемствы заяўляюць пра пастаўкі сваёй прадукцыі ў аб'ёмах, што ў разы перавышаюць фіксаваныя інспектарамі Рассельгаснагляду на мяжы РФ і РБ. «Гэта, у сваю чаргу, кажа пра тое, што вялікія аб'ёмы беларускай прадукцыі наўмысна ідуць у абыход афіцыйных кантрольных пунктаў Рассельгаснагляду, якія размешчаныя на ключавых трасах адміністрацыйнай мяжы дзвюх краін. Адпаведна, можна выказаць здагадку, што такім прадпрыемствам ёсць што хаваць», - гаворыцца ў паведамленні расейскага ведамства.

Акрамя таго, шэраг беларускіх прадпрыемстваў афіцыйна наогул не пастаўляюць малако ў Расею, аднак ведамствам факты такіх паставак былі зафіксаваныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках