4 траўня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў прыпаркаваным таксі выявілі цела кіроўцы

14
У Менску ў прыпаркаваным таксі выявілі цела кіроўцы

Аўто знаходзілася ў раёне Партызанскага праспекта.

У Менску ў прыпаркаваным аўто таксі сёння выявілі цела кіроўцы, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца УСК Менску Марына Дранькова.

Аўто было ў раёне пр. Партызанскага, 19а. «Ленінскім (Менска) раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка паводле факта смерці 49-гадовага мужчыны, цела якога знойдзенае сёння днём у легкавым аўтамабілі на аўтастаянцы. Мужчына працаваў кіроўцам таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль у гэтым месцы знаходзіўся на працягу некалькіх дзён», - распавяла Марына Дранькова.

Пры аглядзе следчым з удзелам экспэртаў слядоў гвалту на целе мужчыны не выяўлена. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначаная экспертыза.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках