4 траўня 2024, Субота, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэка-каталікі з усёй Беларусі чарговым разам прыйшлі з Віцебска ў Полацк

2
Грэка-каталікі з усёй Беларусі чарговым разам прыйшлі з Віцебска ў Полацк

Больш за сотню кіламетраў вернікі ішлі пад няспынным дажджом.

У Полацку 15 ліпеня ўрачыстай Боскай літургіяй у грэка-каталіцкай царкве святой Параскевы прыходу Язафата Кунцэвіча завяршылася ХХІV грэка-каталіцкае паломніцтва Віцебск -Полоцк, якое традыцыйна стартуе ў Віцебску, піша krynica.info.

Гэтым разам паломнікі адправіліся ў шлях 15 ліпеня. Як і прагназавалася, значную частку больш чым 100-кіламетровай адлегласці вернікі, сярод якіх было шмат святароў з сем'ямі, прыйшлі пад моцным дажджом.

У адзін з дзён вернікаў прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, спыніўшы паломніцтва і пачаставаўшы усіх марозівам.

У апошні дзень пілігрымкі грэка-каталікоў традыцыйна віталі полацкія стараверы, святыня якіх знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Віцебска.

Перш чым скарыстацца гасціннасцю старавераў на чале з Пятром Арловым - духоўным лідарам парафіі - паломнікі здзейснілі набажэнства ў вёсцы Струнье за 5 кіламетраў ад горада. Гэта адно з месцаў, дзе папярэднікі Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы прымалі пакутніцтва за веру.

Увайшоўшы ў горад пад сцяной дажджу, паломнікі накіраваліся да Полацкай Сафіі, якая раней была дзейным храмам, у якім падчас вайсковай анэксіі Пятра I былі забітыя базыльянскія манахі - грэка-каталікі.

Адбылося вячэрняе набажэнства, а раніцай 15 ліпеня ўрачыстую Літургію ўзначаліў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Пасля набажэнства з канцэртам выступіў гурт «Рэха» і яе знакаміты вакаліст Андрэй Такінданг, затым усе сабраліся за смачным абедам, прыгатаваным сям'ёй гаспадароў - настаяцелем царквы айцом Аляксандрам Шаўцовым і яго жонкай матушкай Таццянай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках