8 траўня 2024, Серада, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВВС: Пара ў Эймсбэры атрымала вялікую дозу «Навічка»

6
ВВС: Пара ў Эймсбэры атрымала вялікую дозу «Навічка»
Фота: Jack Taylor/Getty Images

Брытанская паліцыя выступіла з заявай.

Жанчына, якая памерла пасля таго, як трапіла пад дзеянне нервова-паралітычнага рэчывы "Навічок" у графстве Уілтшыр, атрымала "вялікую дозу" гэтага рэчыва.

Пра гэта заявіла брытанская паліцыя, паведамляе ВВС.

44-гадовая Дон Стэрджэс памерла ў нядзелю ўвечары пасля атручвання ў горадзе Эймсберы 30 чэрвеня. Ейны партнёр, 45-гадовы Чарлі Роўлі, які таксама атруціўся рэчывам, застаецца ў крытычным стане ў шпіталі.

Паліцыя прадаўжае шукаць атручаны кантэйнер, які, на іхнюю думку, пара брала ў рукі.

Кватэра ў Роўлі Эймсберы ўважаецца за ключавое месцам пошуку. Каманда экспэртаў у ахоўных касцюмах учора абшуквала невялікую кватэру, працуючы па 30 хвілін праз спякоту.

Уілтширская паліцыя паведаміла, што ў панядзелак яна эвакуявала адзін з аўтамабіляў каля будынка, але "ў грамадскасці няма прычын для хвалявання".

Як вядома, брытанскія ўлады не абвінавачвалі Расею ў датычнасці да новага інцыдэнту, заявіўшы, што іх працоўная здагадка ў тым, што пара атруцілася слядамі нервова-паралітычнага рэчыва, якое засталося ад першапачатковага нападу ў Салсбэры.

У той жа час кіраўнік МУС Брытаніі Саджыд Джавід заклікаў Расею растлумачыць атручэнне "Навічком" двух брытанцаў у графстве Уілтшыр.

Брытанскі топ-афіцэр у барацьбе з тэрарызмам заявіў, што дэтэктывы не могуць сказаць, ці з'яўляецца "Навічок", якім атруцілі двух брытанцаў, тым жа, што быў выкарыстаны пры атацы на Скрыпалёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках