5 траўня 2024, Нядзеля, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штаб Навальнага запусціў агульнарасейскую кампанію супраць павышэння пенсійнага ўзросту

2
Штаб Навальнага запусціў агульнарасейскую кампанію супраць павышэння пенсійнага ўзросту
ФОТА: КАМАНДА НАВАЛЬНАГА/FACEBOOK

Прыхільнікі апазіцыйнай палітыкі збіраюць подпісы і анансавалі мітынгі.

Федэральны штаб расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага запусціў агульнанародную кампанію супраць павышэння пенсійнага ўзросту. Пра гэта паведаміла прэс-служба руху ў Facebook, паведамляе «Гордон».

«Нам усё роўна, з якой вы партыі і якога палітыка падтрымліваеце, - калі вы не хочаце, каб пенсійны ўзрост павысілі, далучайцеся! На сайце pensiya.org мы збіраем подпісы людзей, каб прымусіць уладу прыслухацца да нас», - гаворыцца ў паведамленні. У штабе Навальнага заявілі, што перададуць патрабаванні грамадзян прэзідэнту і ўраду, і паабяцалі паведаміць падчас мясцовых выбараў, «за якіх палітыкаў галасаваць ні ў якім разе нельга». «1 ліпеня ў многіх гарадах Расеі пройдуць мітынгі за скасаванне пенсійнай рэформы», - заявілі яны.

14 чэрвеня 2018 года ўрад РФ ухваліў канчатковы варыянт законапраекта аб паступовым павышэнні пенсійннага ўзросту з 2019 года. Узрост выхаду на пенсію для мужчын падымуць да 65 гадоў (да 2028 году), для жанчын - да 63 гадоў (да 2034 года). Згодна з сацапытаннем даследчага холдынгу «Ромір», 92% расейцаў не ўхваляюць прапанаваную рэформу.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны анансаваў на 1 ліпеня правядзенне пратэстных акцый у 20 гарадах. Урадавыя захады ён назваў «звычайным рабаўніцтвам некалькіх дзясяткаў мільёнаў чалавек». Незалежныя прафсаюзы РФ таксама разглядаюць магчымасць правядзення мітынгаў. Паводле інфармацыі газеты «Ведомости», у Крамлі гатовыя пайсці на змякчэнне рэформы ў выпадку масавых дэманстрацый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках