5 траўня 2024, Нядзеля, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны падаў дакументы на рэгістрацыю партыі «Расея будучыні»

8
Навальны падаў дакументы на рэгістрацыю партыі «Расея будучыні»
Аляксей Навальны
ФОТА: AFP

Дакументы былі пададзеныя ў міністэрства юстыцыі РФ.

Дакументы на рэгістрацыю партыі «Расея будучыні» складзеныя ідэальна, праведзены федэральны з'езд і неабходная колькасць рэгіянальных канферэнцый, адзначыў апазіцыянер Аляксей Навальны, паведамляе «Немецкая волна».

Прыхільнікі апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага падалі ў міністэрства юстыцыі РФ дакументы на рэгістрацыю партыі «Расея будучыні». Пра гэта паведамілі юрысты заснаванага Навальным Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Любоў Собаль, Іван Жданаў і Вячаслаў Гімадзі ў сваіх мікраблогах у Twitter у пятніцу, 22 чэрвеня.

Навальны на сваім Telegram-канале пацвердзіў падачу дакументаў, адзначыўшы, што яны складзеныя «ў ідэальным парадку», а таксама былі праведзеныя федэральны з'езд і неабходная колькасць рэгіянальных канферэнцый. «Думаю, ніхто не можа сказаць, што ў нас недастатковая колькасць сябраў. «Расея Будучыні» - самая масавая з усіх палітычных партый у краіне, калі глядзець на рэальны актыў», - упэўнены палітык.

Партыя «Расея будучыні» была створаная 19 траўня, калі за яе стварэнне прагаласавалі ўсе 124 удзельнікі ўстаноўчага з'езду. Прадстаўляючы праграму партыі, Любоў Собаль заявіла пра неабходнасць дамагацца «рэальных перамен» і «рэальных рэформаў», між іншым, у судовай сферы, а таксама даць гарантыі прыватнай уласнасці і весці барацьбу з карупцыяй. Сам Навальны на мерапрыемстве не прысутнічаў, бо адбываў пакаранне за арганізацыю масавай акцыі ў Маскве 5 траўня.

Назва партыі першапачаткова трымалася ў сакрэце

Назва партыі да апошняга моманту трымалася ў сакрэце, да ўстаноўчага з'езду яна называлася «Працоўная назва». У лютым былы намеснік кіраўніка маскоўскага штаба Навальнага Віталь Серуканаў браў удзел у з'ездзе «Партыі прагрэсу», а затым падаў дакументы на яе рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцый за два тыдні да таго, як гэта планавалі зрабіць прыхільнікі Навальнага. Пяццю гадамі раней паліттэхнолаг Андрэй Багданаў пераназваў сваю партыю «Родная краіна» ў «Народны альянс» - так называлася тады незарэгістраваная партыя Навальнага. Пасля гэтага апазіцыянеру давялося змяніць назву сваёй арганізацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках