5 траўня 2024, Нядзеля, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму «камуналка» ў райцэнтры даражэйшая, чым у Менску

16
Чаму «камуналка» ў райцэнтры даражэйшая, чым у Менску

Пры гэтым заробак у рэгіёнах значна ніжэйшы.

Intex-press параўнала кошт паслуг ЖКГ у сталіцы і ў раённым цэнтры Баранавічах. Выявілася, што жыхары Баранавічаў плацяць па рахунку больш, чым менчукі. Пры гэтым заробак у сталіцы значна вышэйшы, чым у нас.

Для разлікаў мы бралі сярэднестатыстычную сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры 48 квадратных метраў.

Скарыстаўшыся сэрвісам «Калькулятар паслуг ЖКГ» на Партале камунальнай пісьменнасці, мы даведаліся, што за травень 2018 года гэта сям'я, якая жыве ў Менску, заплаціла за паслугі ЖКГ (капрамонт, тэхабслугоўванне, ліфт, ваду, прыборку і асвятленне ў пад'ездзе) 35,2 рублі. Гэтай жа сям'і, якая пражывае ў Баранавічах, «камуналка» каштавала 36,2 рубля.

Атрымліваецца, за год баранавіцкая сям'я заплаціць за паслугі ЖКГ на 12 рублёў больш, чым сталічная. Пры гэтым заробак у сталіцы прыкладна ў паўтара раза вышэйшы, чым у нашым горадзе. У красавіку намінальны заробак у Менску склаў 1275 рублёў, у Баранавічах - 804 рублі.

Чаму так адбываецца

Тарыфы на некаторыя паслугі ЖКГ (ваду, каналізацыю, капрамонт і некаторыя іншыя) устанаўліваюць аблвыканкамы, а ў сталіцы - Менскі гарвыканкам. Розная сума ў рахунках атрымліваецца праз тое, што ўстаноўленыя кошты на некаторыя з гэтых паслуг у Менску і ў Берасцейскай вобласці адрозніваюцца. Напрыклад, кубаметр водазабеспячэння і каналізацыі ў Менску субсідаванымі тарыфамі каштуе 1,3451 рубля, у Берасцейскай вобласці - 1,4244 рубля.

У Берасцейскім абласным унітарным прадпрыемстве «Управа ЖКГ» кажуць, што тарыф вылічваюць на падставе фактычнага сабекошту паслугі ЖКГ. Гэта значыць, на Берасцейшчыне сабекошт той жа вады і яе адвядзення вышэйшы, чым у Менску.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках