5 траўня 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітчэл: «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень» павялічваюць залежнасць Еўропы ад РФ

Мітчэл: «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень» павялічваюць залежнасць Еўропы ад РФ
Фота: dpa

ЗША і Еўропа імкнуцца пазбавіцца ад расійскага энэргетычнага шантажу.

Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Вес Мітчэл заявіў у чацвер, што праекты газаправодаў «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень» не ідуць на карысць заходнім краінам, паведамляе censor.net.ua.

«Будаўніцтва газаправодаў, такіх як «Паўночны струмень-2» і «Турэцкі струмень», павялічвае залежнасць Еўропы ад расейскіх энэргетычных манапалістаў. Гэта прычыняе шкоду Захаду», - сказаў ён падчас выступу ў Брусэлі.

Мітчэл таксама заявіў, што ЗША і Еўропа падзяляюць агульныя інтарэсы, сярод якіх - імкненне пазбавіць Еўропу ад «расейскага энэргетычнага шантажу», а таксама прыцягнуць Расею да адказнасці ў сувязі з яе дзеяннямі ў дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках