30 красавiка 2024, aўторак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вылічылі штодзённую норму алкаголю для моцнага здароўя

18
Навукоўцы вылічылі штодзённую норму алкаголю для моцнага здароўя

«Бяспечную дозу» алкаголю знайшлі ў Паўночнай Ірландыі.

Даследнікі з Каралеўскага ўніверсітэта горада Белфаста, што ў Паўночнай Ірландыі, знайшлі бяспечную дозу алкаголю, якую чалавек можа ўжываць штодня без шкоды для здароўя. На думку экспэртаў, норма - 10 грамаў чыстага спірту на дзень, піша segodnya.ua.

Людзі, якія ўжываюць такую колькасць спіртнога, паказваюць самую нізкую рызыку развіцця злаякасных пухлін сярод тых, хто ўжывае алкаголь. Пры гэтым кожная лішняя доза спіртнога павялічвае імавернасць захворвання некаторымі тыпамі раку.

На сайце MedicalXpress навукоўцы звяртаюць увагу, што ў даследаванні бралі ўдзел людзі сталага веку, што абмяжоўвае дастасавальнасць вынікаў. Акрамя таго, у аналізе не ўлічваліся сацыяльна-эканамічныя фактары.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках