29 красавiка 2024, панядзелак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын трэцім разам з пачатку года прыбыў у Кітай

3
Кім Чэн Ын трэцім разам з пачатку года прыбыў у Кітай

Пачаўся двухдзённы візіт дыктатара КНДР у Пекін.

Дыктатар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын 19 чэрвеня прыбыў у Пекін з двухдзённым візітам, паведамляе gordonua.com cа спасылкай на кітайскае агенцтва Xinhua.

Адбыліся перамовы Кім Чэн Ына са старшынём КНР Сі Цзіньпінам. Кіраўнікі дзяржаў «адкрыта і глыбока» абмяняліся думкамі аб стасунках КНР і КНДР і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap інфармуе, што Кім Чэн Ын прыбыў у Кітай на самалёце дзяржаўнай авіякампаніі КНДР Air Koryo. Раён плошчы Цяньанмень, дзе, як мяркуецца, пасяліўся госць, узмоцнена ахоўваецца.

Гэта трэцяя паездка Кім Чэн Ына ў Кітай з пачатку 2018 года. Ён сустракаўся з Сі Цзіньпінам у сакавіку і траўні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках