29 красавiка 2024, панядзелак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Познер, Хаматава і Лунгін заклікалі Пуціна вызваліць Сянцова

3
Познер, Хаматава і Лунгін заклікалі Пуціна вызваліць Сянцова
ФОТА: RFE/RL

Бестэрміновая галадоўка даводзіць: рэжысёр шчыры і сумленны ў сваіх перакананнях.

Дзеячы мастацтва звярнуліся да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай выратаваць украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які 37-ы дзень трымае галадоўку, патрабуючы вызваліць палітвязняў.

«Чалавек памірае. Мы не думаем, што віна ягоная настолькі вялікая, каб за яе давалі 20 гадоў. Ён шчыры і сумленны ў сваіх перакананнях - ягоная бестэрміновая галадоўка гэта даводзіць», - гаворыцца ў заяве на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Аўтары просяць «праявіць міласэрнасць, каб выратаваць чалавечае жыццё». «Нам трэба змякчаць палітычны клімат у краіне, мірыцца з суседзямі. Памілуйце Алега Сянцова, мы просім Вас», - заклікалі яны.

Пад заявай падпісаліся 12 чалавек, у тым ліку рэжысёры Андрэй Звягінцаў, Павел Лунгін, Аляксандр Сакураў, Валерый Тадароўскі і Аляксей Учыцель, а таксама журналісты Уладзімір Познер і Ксенія Сабчак, актрыса Чулпан Хаматава.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў паводле абвінавачвання ў тэрарызме. З 14 траўня Сянцоў трымае галадоўку, патрабуючы, каб расейскія ўлады адпусцілі ўсіх украінскіх палітвязняў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках