29 красавiка 2024, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць, каб беларусы працавалі за смешныя грошы

16
Улады хочуць, каб беларусы працавалі за смешныя грошы

Не трэба ўводзіць людзей у зман.

Як высветліў партал Finance.tut.by, на 12 чэрвеня ў агульнарэспубліканскім банку вакансій была размешчаная рэкордная колькасць прапановаў – 74,6 тыс. Такім чынам, на адну вакансію прыпадае 0,3 беспрацоўнага, піша «БелГазета».

Але скакаць ад захаплення і адкаркоўваць шампанскае, тым самым павялічваючы алкагольную статыстыку СААЗ, пакуль рана. Як патлумачыў у каментары інтэрнэт-выданню «Салідарнасць» старшыня Беларускага прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч гаворка, як правіла, ідзе пра вакансіі «на нейкія сезонныя працы, альбо на працу за 200–300 рублёў за месяц, на якія пражыць сёння нерэальна». «Не трэба ўводзіць людзей у зман: калі вакансія з нармальным заробкам і ўмовамі, то людзі прыйдуць на гэтую працу! А ў нас называюцца агульныя лічбы, не кажучы пра канкрэтыку», – падкрэсліў ён.

Даследаванне банка вакансій пацвердзіла словы эксперта: некаторыя наймальнікі і сапраўды прапануюць смешныя заробкі. Так, кухару ў мазырскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці абяцаюць заробак ад BYN305. Столькі сама абяцаюць швачцы ў берасцейскім ТАА «Віктар Лайн». Філіял «Аўтабаза» Лунінецкага раённага спажывецкага таварыства шукае кіроўцу на такі самы заробак. Ад BYN500 прапануюць медсястры ў сталічным РНПЦ псіхічнага здароўя. Напэўна, трэба самому быць пацыентам «Навінак», каб згаджацца на такую працу за такі заробак.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках