27 красавiка 2024, Субота, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН: Блізу 800 млн чалавек у свеце жывуць на пераводы сваякоў, якія працуюць за мяжой

4
ААН: Блізу 800 млн чалавек у свеце жывуць на пераводы сваякоў, якія працуюць за мяжой

Сямейныя грашовыя пераводы падтрымліваюць кожнага сёмага жыхара Зямлі.

Паводле звестак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, блізу 800 млн чалавек у свеце жывуць на грошы, якія ім высылаюць сваякі – працоўныя мігранты. Пра гэта 16 чэрвеня паведаміў Цэнтр навінаў ААН, паведамляе gordonua.com.

"Сямейныя грашовыя пераводы, такім чынам, падтрымліваюць кожнага сёмага жыхара Зямлі. Блізу 250 млн міжнародных мігрантаў ва ўсім свеце жывуць за межамі тых краінаў, якія яны называюць домам", – гаворыцца ў паведамленні.

ААН паведамляе, што $480 млрд 200 млн працоўных мігрантаў выслалі сваім блізкім у 2017 годзе ў краіны, якія развіваюцца.

"Гэта ўдвая больш, чым у 2007 годзе, і ўтрая больш, чым агульная вонкавая фінансавая дапамога, вылучаная гэтым краінам на развіццё з розных крыніцаў... Чакаецца, што ў перыяд з 2015-га да 2030 года працоўныя мігранты адправяць дадому $6,5 трлн", – адзначылі ў прэс-службе.

Паводле звестак ААН, у сярэднім большасць працоўных мігрантаў пасылаюць дадому $200–300 некалькі разоў на год.

"15 гадоў таму грашовым пераводам не надавалі асаблівага значэння, бо гэта тычылася толькі саміх мігрантаў і чальцоў іхніх сем'яў. Сёння сітуацыя змянілася карэнным чынам, паколькі грашовыя пераводы цяпер з'яўляюцца важным элементам парадку дня ў галіне развіцця як для ўрадаў, так і для міжнародных арганізацый ва ўсім свеце. Робяцца сур'ёзныя намаганні для зніжэння кошту пераводаў, паўсюднага пашырэння фінансавых паслуг і дасягнення максімальнай эфектыўнасці гэтых рэсурсаў у інтарэсах сем'яў і супольнасцяў, дзе яны жывуць", – кажацца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках