26 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каб падаць заяву ў гімназію, прыйшлі а палове на шостую раніцы»

5
«Каб падаць заяву ў гімназію, прыйшлі а палове на шостую раніцы»

Менчукі штурмуюць навучальныя ўстановы, якія прымаюць дзяцей «паводле прапіскі».

Начаванне бацькоў пад гімназіяй у першы дзень падачы дакументаў – з'ява не новая. Спальнікі і тэрмасы, начныя варты – гэта ўсё ўжо праходзілі. Сёлета, калі іспыты ў пятыя класы скасавалі і прымаць першакласнікаў сталі паводле месца рэгістрацыі, а ўсіх астатніх толькі на вольныя месцы, журналісты kp.by выправіліся а 7-й раніцы да гімназіі №32, што на вуліцы Данілы Сердзіча.

Сёлета начаванняў тут не ладзілі, але да сямі на месцы былі ўжо дзве мамы і адзін тата. Самая першая вартавала з паловы на шостую. Праўда, думала, што прыём дакументаў пачынаюць у 9, а не ў 8, а так прыйшла б яшчэ раней.

Двери гимназии для родителей открываются в 8 утра
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

Да адкрыцця дзвярэй ля школы было сем бацькоў, якія хочуць адправіць дзіця ў гімназію. Журналіст нікога адправіць у гімназію не хоча, таму не лічыцца

– Мы проста хваляваліся. Нам вельмі трэба сюды трапіць, – тлумачыць Алена, якая прыйшла да школы першай і першай жа апынулася ў спісе на вольныя месцы. – Паводле прапіскі мы сюды не трапляем. Жывем у Масюкоўшчыне, блізка школаў няма, дзіцяці ўсё адно давядзецца ездзіць – або ў 140-ю на Глебкі, або ў 185-ю. А ў гэтай гімназіі вучыўся і старэйшы сын. Ён сёлета скончыў 9 класаў.

К открытию дверей у школы было семь родителей, которые хотят отправить ребенка в гимназию. Журналист никого отправить в гимназию не хочет, поэтому не считается
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

– Вы гатовыя стаяць некалькі гадзінаў пад гімназіяй, каб дзіця змагло тут вучыцца?

– А што нам рабіць яшчэ? Мы і ўвечары пад'язджалі, тады тут нікога не было.

– Паводле прапіскі тут два дамы (на самай справе, да гімназіі адносяцца 8 дамоў на дзвюх вуліцах. – Рэд.). Ну колькі ў гэтых дамах дзяцей? – падключаецца да размовы Наталля. – Дырэктарка казала, што летась бацькі прыходзілі рана і чакалі да адкрыцця. Мы надумалі паўтарыць подзвіг.

– Начныя варты з тэрмасамі і спальнікамі – гэта ўжо не навіна, у папярэднія гады ў іншых установах гэта ўжо праходзілі.

– У нас спальнікаў і тэрмасаў не было. Мабыць, гэтая гімназія не так каціруецца, – аджартоўваюцца бацькі.

За два часа под дверью школы можно изучить все плакаты и объявления на дверях
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

Ілля прыйшоў, каб запісаць у трэці клас сына.

– Я не прымаў пастановы. У нас ёсць мазгавы цэнтр, які пастанавіў, куды аддаваць дзіця, – усміхаецца мужчына, маючы на ўвазе жонку. – Мяне задавальняе і звычайная школа.

– А жонка сама чаму не пайшла?

– Ну, яна ж жонка. Павінна паспаць, сабрацца сама, дзяцей сабраць.

Бліжэй да васьмі гадзінаў да гімназіі падыходзіць і Вольга – адпускае Іллю на працу.

– Цяпер нашы дзеці вучацца ў 125-й школе – у 3-м і 5-м класе, – расказвае Вольга. – Старэйшы скончыў пачатковую школу, выдатны быў у яго педагог. А вось малодшаму не так пашанцавала. І клас сабраўся такі... Я не тое што абвінавачваю бацькоў, але таты радуюцца, што ў дзіцяці 6, і мы не можам знайсці агульную мову.

– Чаму менавіта сюды пастанавілі пайсці?

– Тут, кажуць, вельмі моцная ангельская. Усё адно будзе пяць разоў на тыдзень, хоць і кажуць, што праграмы са школай аднолькавыя. А яшчэ моцны педагагічны склад. Тут дзіця сяброў вучыцца, пераходзіць у шосты клас, летась паступалі. Сказалі, што вучыцца цяжка.

«Хочам да самых лепшых настаўнікаў»

– Цяпер усё не вельмі арганізавана, – разважае Алена пра скасаванне экзаменаў. – Калі раней здавалі іспыты ў пяты клас, я ведала, што дзіця са сваімі баламі напіша ўсё, і пройдзе. Цяпер гэтая нявызначанасць.

– Вы рыхтаваліся да іспытаў?

– У мяне дачка добра сама займаецца, няма сэнсу рыхтавацца. Да студзеня збіраліся здаваць экзамены. І гэта было б правільна.

– Калі былі ранейшыя правілы, усё было зразумела. Цяпер тых правілаў няма, гэта лішняя нагода для ўсякіх момантаў, – падключаюцца да размовы іншыя бацькі.

– Кажуць, экзамены скасавалі, каб зраўнаваць дзяцей у школах і гімназіях.

– У нас роўных не бывае. Не ўсе ж роўныя а палове на шостую пад вокнамі гімназій, праўда?

Да паловы на восьмую пад дзвярыма ўстановы адукацыі ўсё тыя ж трое бацькоў.

– Мы на самай справе здзіўленыя, што да гэтага часу так мала людзей. Можа, хтосьці з чорнага ўваходу зайшоў, – жартуюць. – Хоць мы былі яшчэ да таго, як адчынілі браму. Хтосьці сюды прайсці не мог.

Всех детей записывают в список. Родители пришли раньше - ребенок оказывается выше
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

У асноўным бацькі тлумачаць, што хочуць аддаць дзяцей у гімназію праз склад педагогаў, да «самых лепшых настаўнікаў», але канкрэтных пажаданняў пакуль што няма.

– Мы спадзяемся на тое, што ў гімназіі працуюць самыя лепшыя настаўнікі апрыёры. Было б дзіўна, калі б тут былі дрэнныя настаўнікі, якія гадамі выкладалі. Калектыў практычна не змяняецца.

Кто-то хочет попасть в 32-ю гимназию из-за педагогов, кому-то просто близко
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

Бліжэй да 8 гадзінаў падыходзіць яшчэ адна мама. Аляксандра ўжо раздрукавала заяву і паказвае яе іншым бацькам. У гімназію хоча аддаць старэйшую дачку – у 5-ы клас. Малодшую павядзе ў першы клас у звычайную школу.

– Малодшай гімназія псіхалагічна адразу не патрэбная. Яна ў мяне іншага складу: вельмі актыўная. Патрэбен мяккі настаўнік – сябар, а не дыктатар. А яшчэ патрэбны дэфектолаг. Казалі, што тут няма. Мы паводле прапіскі сюды не адносімся, але жывем блізка. Гэтая гімназія, яшчэ калі я вучылася, славілася ангельскай мовай. Старэйшая ў мяне, я сказала б, разумненькая. Вельмі хачу, каб яна ведала мовы.

Александра принесла все документы и распечатала заявление. Достала его из журнала "Биография"
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

Амаль перад 8-й раніцы прыходзіць Алег, каб запісаць унука ў першы клас, дакладней, разведаць становішча, а потым перадаць стырно кіравання дачцэ: толькі бацькі або апекуны могуць падаваць дакументы.

– Жывём побач. Школа добрая, кажуць, – тлумачыць і спрабуе развесяліць стомленых бацькоў. – Дык гэта трэба 28 жніўня падысці і падаць заяву, каб яна ляжала зверху. Тады возьмуць?

Бацькі сур'ёзныя:

– Навошта? Там жа ўсё адно ў журнал запішуць.

Олег пришел записать в первый класс внука, а по совместительству повеселить народ у гимназии
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ

Без некалькіх хвілінаў 8 прыходзіць дырэктар, збірае бацькоў у актавай зале і паведамляе для многіх навіну: прымаць заявы ад бацькоў, хто падаецца на вольныя месцы, пачнуць заўтра, 13 чэрвеня. А 12-га падаюць толькі тыя, хто трапляе паводле прапіскі.

Документы принимают до 28 августа. А к 30 августа родители узнают, зачислен ли ребенок в школу или гимназию
Фото: СВЯТОСЛАВ ЗОРКИЙ
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках