26 красавiка 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Сустрэча Трампа з Кімам не паўплывала на сусветныя рынкі

3
Bloomberg: Сустрэча Трампа з Кімам не паўплывала на сусветныя рынкі

На азіяцкіх біржах у аўторак панаваў спакой.

Сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з дыктатарам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам не аказала істотнага ўплыву на стан сусветных рынкаў. Пра гэта піша gordonua.com cа спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Курс даляра застаўся стабільным, ваганні індэксаў на азіяцкіх біржах, дзе таргі 12 чэрвеня ўжо завяршыліся, былі неістотнымі.

Змяненне курсу фунта стэрлінгаў аглядальнікі звязваюць з унутрыпалітычнай напругай у Злучаным Каралеўстве, звязаным з праблемай Brexit.

Да шоку на рынках мог прывесці толькі правал саміту, мяркуюць экспэрты.

Са слоў аналітыка карэйскага даследчага цэнтра пры Goldman Sachs Group Inc. Квон Ку Хуна, спакойная рэакцыя біржаў выкліканая тым, што рызыка глабальнага вайсковага канфлікту была выключаная яшчэ за некаторы час да сінгапурскага саміту. Далейшая рэакцыя сусветнай эканомікі будзе залежаць ад ходу выканання пагадненняў Трампа і Кім Чэн Ына, мяркуе ён.

12 чэрвеня лідар ЗША і КНДР правялі 35-хвілінную сустрэчу тэт-а-тэт на востраве Сентоса ў Сінгапуры. Паводле вынікаў праведзенага ў гэты ж дзень амерыкана-паўночнакарэйскага саміту бакі падпісалі пагадненне. У дакуменце пазначана, што ЗША дадуць КНДР гарантыі бяспекі, Паўночная Карэя пацвердзіла прыхільнасць поўнай дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках