26 красавiка 2024, Пятніца, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі дзевяць медалёў на ЧЕ ў веславанні на байдарках і каноэ

Беларусы заваявалі дзевяць медалёў на ЧЕ ў веславанні на байдарках і каноэ
ФОТА З АРХІВА

У медальным заліку беларуская каманда размесцілася на чацвёртым месцы.

Беларускія атлеты заваявалі 9 узнагародаў на чэмпіянаце Еўропы ў веславанні на байдарках і каноэ, які закончыўся 10 чэрвеня ў Бялградзе, паведамляе БелТА.

У першы дзень фінальных заездаў 9 чэрвеня залатыя медалі ў актыве Алены Ноздравай у каноэ-адзіночцы на 500 м і мужчынскай байдаркі-чацвёркі на 1000 м у складзе Кірыла Нікіціна, Віталя Бялько, Іллі Федарэнкі і Рамана Петрушэнкі. Трэці залаты медаль турніру заваявала канаістка Вольга Клімава, якая перамагла 10 чэрвеня ў заключным відзе праграмы на 5000 м.

Срэбную ўзнагароду заваяваў беларускі квартэт байдаркі на 500 м у складзе Аліны Світы, Надзеі Ляпешкі, Марыны Літвінчук і Вольгі Худзенкі. У заключны дзень чэмпіянату скарбонка зборнай Беларусі папоўнілася яшчэ чатырма срэбнымі ўзнагародамі. У байдарцы-адзіночцы на 500 м чэмпіёнка свету 2017 года ў гэтай дысцыпліне Вольга Худзенка стала другой – 1 хв. 48,762 сек. Апярэдзіць беларуску змагла дасведчаная Данута Козак з Вугоршчыны – 1 хв. 47,742 сек. У каноэ-двойцы на 500 м срэбра ў Надзеі Макарчанкі і Вольгі Клімавай. Срэбнымі прызёрамі кантынентальнага форуму таксама сталі Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай у каноэ на 200 м, Алена Ноздрава і Каміла Бобр у каноэ на 200 м.

Бронзавы медаль у актыве Арцёма Козыра ў каноэ на 200 м.

У медальным заліку беларуская каманда размесцілася на чацвёртым месцы (тры залатыя, пяць срэбных і адна бронзавая ўзнагарода).

У Бялградзе згуляныя 175 пуцёвак у 16 дысцыплінах веславання на байдарках і каноэ на II Еўрапейскія гульні 2019 года, якія не з’яўляюцца імяннымі.

Наступным буйным стартам у сезоне для выхаванцаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі Уладзіміра Шантаровіча стане чэмпіянат свету, які пройдзе з 23 да 26 жніўня ў Партугаліі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках