26 красавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: «Белнафтахім» можа аддаваць бензін грамадзянам бясплатна

17
Леанід Заіка: «Белнафтахім» можа аддаваць бензін грамадзянам бясплатна
ФОТА: ONLINER.BY

Канцэрн атрымлівае звышпрыбыткі ад гандлю расейскай нафтай.

У канцы траўня кіраўнік канцэрна «Белнафтахіма» Ігар Ляшэнка апавёў, што пры цяперашніх коштах на нафту бензін падаражэе амаль на 24%. Праз некалькі дзён прадстаўніка нафтахімічнай галіны падтрымаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. «За апошнія паўтара месяца кошт нафты павысіўся на 30%... Таму падвышэнне коштаў на паліва непазбежнае», – заявіў віцэ-прэм'ер.

Колькі на самай справе павінен каштаваць бензін у Беларусі і чаму ўлады рыхтуюць народ да неўнікнёнага скачка коштаў на паліва? На гэтыя пытанні сайту ucpb.org адказвае кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка:

– Кошты растуць таму, што гэта выгодна тым, хто займаецца імпартам расейскай нафты. Мы спажываем усёй краінай усяго толькі 7 мільёнаў тонаў нафты, а набываем 22 мільёны. І вось на гэтых 15 мільёнах сядзяць усе тыя, хто любіць зарабляць грошы з нічога.

На гэтых 7 мільёнах, якія мы самі спажываем, з улікам нафтаперапрацоўкі і продажу паліва за мяжу, кошты мы маглі б увогуле не чапаць.

Адзін мой калега падлічыў і кажа: «Фёдаравіч, з улікам таго, што мы зарабляем на экспарце нафтапрадуктаў (а гэта да 40% нашага экспарту), на бензіне, які мы прадаем на захад – дык мы нашым грамадзянам можам бензін бясплатна аддаваць.

Другое, што важна: у кошце бензіну палова – гэта падаткі. Увогуле ў розных краінах кошт бензіну адрозніваецца тым, якую ўдзельную вагу ў ім займаюць падаткі. Сёння мы набываем нафту за 350 даляраў за тону ў Расеі. Таму я магу сказаць цалкам акрэслена: кошт бензіну павінен быць 50–60 цэнтаў за літр. Гэта значыць рубель, рубель дваццаць. Усё астатняе – ад “лукавага”.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках