8 траўня 2024, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Скрыпаль дала першае інтэрв'ю пасля атручвання

10
Юлія Скрыпаль дала першае інтэрв'ю пасля атручвання
ЮЛІЯ СКРЫПАЛЬ
ФОТА: REUTERS

Юлія Скрыпаль заявіла, што шакаваная тым, што супраць яе і бацькі было выкарыстанае нервова-паралітычнае рэчыва.

Юлія Скрыпаль, дачка былога расейскага шпіёна Сяргея Скрыпаля, у сваім першым з'яўленні перад камерай пасля таго як яна і яе бацька былі атручаны ў ангельскім Солсберы, сказала, што ёй вельмі пашанцавала застацца ў жывых пасля замаху, паведамляе ВВС.

«Ачнуўшыся пасля 20-дзённай комы, я даведалася, што мы абодва былі атручаныя. Мне дагэтуль складана змірыцца з думкай, што на нас быў учынены такі напад. Шакуе сам факт выкарыстання нервова-паралітычнага рэчывы ў гэтай сітуацыі», - расказала яна у інтэрв'ю Рейтер.

Са слоў Юліі Скрыпаль, працэс выздараўлення быў вельмі павольным і балючым. «Не хачу ўдавацца ў дэталі, скажу толькі, што лячэнне было інвазіўным і глыбока прыгнятальным. Я ўдзячная ўсім выдатным і добрым работнікам шпіталя ў Солсберы, месца, якое стала мне вельмі блізкім».

«Маё жыццё было перакуленае з ног на галаву, і цяпер я спрабую змірыцца з неверагоднымі зменамі ў маім жыцці», - сказала Юлія.

33-гадовую Юлію Скрыпаль у пачатку красавіка выпісалі са шпіталя ў Солсберы і перавезлі ў бяспечнае месца. Паведамлялася, што яна не жадае размаўляць з прэсай і не плануе найбліжэйшым часам ніякіх інтэрв'ю або прэс-канферэнцый.

Як кажа Скрыпаль, яна наважыла перапыніць сваю рэабілітацыю і зрабіць кароткую заяву, каб растлумачыць некалькі пытанняў.

«Я вельмі прашу ўсіх паважаць маё асабістае жыццё і асабістае жыццё майго бацькі. Нам неабходны час для поўнага акрыяння і прыняцця ўсяго, што адбылося. Я ўдзячная расейскай амбасадзе за прапанаваную дапамогу, але цяпер я не гатовая і не хачу ёй скарыстацца».

«Як я казала ў папярэдняй заяве, ніхто не павінен і не можа гаварыць за нас акрамя нас саміх. Я хацела яшчэ раз падзякаваць усім людзям, якія аказалі мне дапамогу і падтрымку ў гэты складаны перыяд майго жыцця. Маім прыярытэтам застаецца маё выздараўленне і здароўе майго бацькі. Дзякуй за ўвагу», - завяршыла яна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках