8 траўня 2024, Серада, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні з'явіцца сквер імя Барыса Нямцова

У Вільні з'явіцца сквер імя Барыса Нямцова
БАРЫС НЯМЦОЎ
ФОТА: RUFABULA.COM

Імем расейскага апазіцыйнага палітыка назавуць сквер перад амбасадай Расеі.

Гарадская рада Вільні прыняла пастанову назваць сквер перад амбасадай Расеі імем Барыса Нямцова. Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» заявіў расейскі журналіст, намеснік старшыні руху «Адкрытая Расія» Уладзімір Кара-Мурзa:

«32 галасы за, 1 супраць, 1 устрымаўся. Пастанова ўвойдзе ў дзеянне заўтра пасля подпісу мэра», - напісаў Кара-Мурза.

Нагадаем, у канцы лютага плошча Барыса Нямцова з'явілася ў Вашынгтоне. Афіцыйная цырымонія адкрыцця плошчы імя расейскага апазіцыянера ў амерыканскай сталіцы прайшла ў гадавіну ягонай смерці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках