8 траўня 2024, Серада, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкія біскупы выступілі ў абарону семінарыстаў

5
Каталіцкія біскупы выступілі ў абарону семінарыстаў

Касцёл накіраваў зварот да ўладаў Беларусі.

Каталіцкія біскупы Беларусі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб выдачы адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам узросту набору, паведамляе сайт catholic.by.

Яшчэ ў жніўні 2017 года касцёл падаў інфармацыю для надання адтэрміноўкі для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных устаноў на 2018 год. Аднак у траўні 2018 года семінарысты і святары ўзросту набору пачалі атрымліваць позвы.

- У сувязі з гэтым, а таксама з улікам усё яшчэ недастатковай колькасці мясцовых святароў для работы ў прыходах Беларусі, і прымаючы да ўвагі тое, што ў выпадку прызыву студэнтаў вышэйшыя духоўныя семінарыі не змогуць існаваць, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб наданні адтэрміноўкі, - гаворыцца ў паведамленні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

У гэтым годзе позвы ў ваенкамат атрымалі блізу 20 клірыкаў каталіцкай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гародні, некалькі выхаванцаў каталіцкай семінарыі ў Пінску, дзясяткі студэнтаў праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Жыровічах. У гэтыя дні навучэнцы праходзяць медыцынскую камісію.

У колах духавенства кажуць, што гэта выключны выпадак. Як правіла, згодна з даручэннем Савета міністраў ад 13 красавіка 2006 года ў рамках падрыхтоўкі праекта ўказу Лукашэнкі Упаўнаважаны ў правах рэлігій і нацыянальнасцяў накіроўвае ў Міністэрства абароны хадайніцтва аб наданні адтэрміноўкі ад набору на тэрміновую службы для святароў і студэнтаў вышэйшых духоўных навучальных устаноў.

Кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў сказаў «Радыё Свабода», што ўстанова «дзейнічае ў рамках заканадаўства».

«Калі няма падстаў для адтэрміновак, то выклікаюць. І калі, як вы кажаце, кагосьці набіраюць, то ўсё робіцца ў межах заканадаўства», - заявіў Макараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках