7 траўня 2024, aўторак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матэвуш Маравецкі: Польшча валодае велізарным патэнцыялам у марской прамысловасці

Матэвуш Маравецкі: Польшча валодае велізарным патэнцыялам у марской прамысловасці
МАТЭВУШ МАРАВЕЦКІ

Польская дзяржава будзе падтрымліваць і развіваць гэтую галіну.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі выступіў на пасяджэнні Марскога канвента ў Гдыні. Пасяджэнне было прымеркаванае да адпраўкі ў кругасветнае плаванне парусніка «Дар моладзі» у гонар 100-годдзя здабыцця Польшчай незалежнасці, паведамляе «Радыё Польшча».

Кіраўнік польскага ўраду прызнаў, што стан польскай марскі прамысловасці у 2018 годзе пакідае жадаць лепшага, а Польшча не выкарыстоўвае ўсіх сваіх магчымасцяў у суднабудаванні. Пры гэтым прысутнасць Польшчы і польскай эканомікі на моры неабходная, бо ў гэтым сэктары засяроджваецца цэлых 80% сусветнага гандлю. Прэм'ер запэўніў, што ўрад падтрымлівае марскую індустрыю і інвестуе ў яе развіццё:

«Польшча валодае ў гэтай галіне велізарным патэнцыялам. Пакуль нам не стае добрай арганізацыі і пераадолення немачы, успадкаванай ад папярэднікаў. Але цяпер з боку польскай дзяржавы суднабудаванне і марская прамысловасць атрымалі такую падтрымку, якую яны не мелі на цягам 25 гадоў. Польшча не згортвае суднабудаванне, а развівае яго. Таксама развівае парты».

Развіццё спецыялізаваных сучасных галін марской прамысловасці - гэта шанец Польшчы на вяртанне ў кола лідараў марской эканомікі ў Еўропе, - падкрэсліў прэм'ер Матэвуш Маравецкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках