Расійскі самалёт скінуў авіябомбу над Краснадарскім краем
6- 7.05.2024, 16:38
- 15,480
Пасля падзення бомба ўзарвалася.
У аўторак, 7 траўня, у Краснадарскім краі адбылося "няштатнае сыходжанне" боепрыпасу з самалёта войска РФ. Расейцы сцвярджаюць, што абышлося без пацярпелых.
Пра гэта паведаміў расейскі Telegram-канал Astra.
Паводле інфармацыі Telegram-канала інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Варанцоўка. Пасля падзення бомба ўзарвалася.