7 траўня 2024, aўторак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты падлічылі кошт вяселля прынца Гары і Меган Маркл

5
Журналісты падлічылі кошт вяселля прынца Гары і Меган Маркл

Найбольшая частка грошай была выдаткаваная на ахову.

Вяселле прынца Гары і акторкі Меган Маркл каштавала каралеўскай сям'і 43 мільёны даляраў. Пра гэта паведамляе партал BriedBook (пераклад - lenta.ru).

Журналісты разлічылі прыкладны кошт цырымоніі, арыентуючыся на сэрвісы для падрыхтоўкі ўрачыстасцяў. Мяркуецца, што найбольшая частка грошай была выдаткавана на ахову - 40 мільёнаў даляраў.

На думку выдання, паслугі арганізатараў вяселля каштавалі блізу 150 тысяч даляраў. На музыкаў выдаткавалі больш за 400 тысяч даляраў, працу фларыстаў ацанілі на 150 тысяч, фатографаў і аператараў – на 23 тысячы даляраў. Журналісты падлічылі, што на пачастунак гасцей выдаткавалі 385 тысяч даляраў. Асобна разлічваўся кошт вясельнага торта - больш за 65 тысяч даляраў.

Раней паведамлялася, што ўбор нявесты прынца Гары каштаваў 135 тысяч даляраў. Маркл замовіла сукенку ў брытанскага дызайнерскага дома Ralph&Russo.

Вяселле брытанскага прынца Гары і амерыканскай актрысы Меган Маркл прайшло 19 траўня ў Віндзарскім замку. На цырымонію прыехалі 2,6 тысячы гасцей, сярод іх спявак Элтан Джон, амерыканская тэлевядоўца Опра Уінфры, тэнісістка Серэна Уільямс, актор Джордж Клуні, Вікторыя і Дэвід Бэкхэмы, а таксама каралеўскія сямейнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках