Украінскія байцы паказалі відэа абароны Часівага Яра ад нападаў расейцаў
1- 7.05.2024, 21:44
- 4,458
Спецназаўцы ўжо больш за месяц стаяць на абароне горада.
Спецыяльнае падраздзяленне Галоўнай управы выведкі Kraken расказала, як адбываецца абарона горада Часіў Яр ва ўмовах няспынных штурмаў расейцаў.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram-канал спецпадраздзялення Кракена.
Як расказалі спецназаўцы, яны ўжо больш за месяц стаяць на абароне горада Часіў Яр, які стаў адным з сімвалаў адвагі і трываласці ўкраінскага войска.
«Байцы гераічна трымаюць абарону, штодня знішчаюць шматлікага ворага, паляць варожую браняваную тэхніку і бяруць палонных», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле іхніх словаў, вораг спрабуе прасоўвацца па розных кірунках, аднак дзякуючы зладжанай працы падраздзялення ніводнага акупанта ў горадзе пакуль няма.