19 траўня 2024, Нядзеля, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы могуць застацца без пенсій

79
Беларусы могуць застацца без пенсій

Куды знікаюць нашы пенсійныя адлічэнні?

З 1 траўня выплаты людзям, якія выйшлі на законны адпачынак паводле ўзросту, павялічацца амаль на 5,5 адсоткаў. Рост пенсій у Беларусі істотна адстае ад заробкаў. Але, нягледзячы на гэта, пенсійны фонд - па-ранейшаму ў вялікім мінусе. Куды ж знікаюць нашы пенсійныя адлічэнні?

У красавіку, з улікам інфляцыі, пенсіі былі на долю адсотка ў мінусе, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За мінулы год пенсіі выраслі на няпоўныя 6 адсоткаў, а кошты - паводле афіцыйных звестак нібыта на 6 адсоткаў. Гэта значыць, і летась, у рэальным вылічэнні, хоць і нязначна, але знізіліся, паведамляе «Белсат».

Аднак, летась рэальны заробак, гэта значыць, з улікам інфляцыі, павялічыўся, паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль на 13 з паловай адсоткаў. Сёлета за першы квартал - на столькі ж. Гэта значыць, паступленні ў пенсійны фонд растуць у разы хутчэй, чым выплаты з яго. Да таго ж, улады павялічылі пенсійны ўзрост і мінімальны працоўны стаж. Але, нягледзячы на ўсё гэта, за мінулы год, пенсійны фонд Беларусі заставаўся ў глыбокім мінусе. Амаль такім жа, як і ў 2015-м годзе.

«Рэальны дэфіцыт Фонду сацыяльнай абароны перавышае мільярд беларускіх рублёў, альбо складае больш за 8,5% да выдаткаў гэтага фонду», - кажа аналітык Аляксандр Муха.

Улады тлумачаць гэта дэмаграфічнымі прычынамі. Маўляў, насельніцтва старэе, і таму адлічэнняў рабочых не хапае на выплату пенсій.

«З кожным годам, хоць трохі, але ўсё менш становіцца працоўных людзей, якія ўтрымліваюць пенсіянераў», - сцвярджаў два гады таму Аляксандр Лукашэнка.

Спецыялісты прызнаюць, што дэмаграфічная праблема ў Беларусі існуе. Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC прадказваў крызіс беларускай пенсійнай сістэмы, але толькі пасля 2030-га года. Але да 2015 года пенсійны фонд быў увесь час у плюсе і павінен быў заставацца прафіцытным яшчэ доўгі час. Імклівы і нечаканы яго правал у дэфіцыт здарыўся тады, калі Беларусь сутыкнулася з вострай фазай свайго эканамічнага крызісу і, як следства - скачком беспрацоўя.

«Здарыўся досыць істотны адток працоўнай сілы ў замежныя краіны, і беларусы, стаўшы працоўнымі мігрантамі, у гэтым выпадку не ажыццяўляюць аплаты ў Фонд сацыяльнай абароны», - тлумачыць аналітык Аляксандр Муха.

Спецыялісты тлумачаць - адзіны спосаб развязаць крызіс беларускай пенсійнай сістэмы - гэта вярнуць краіну да ўстойлівага эканамічнага росту пры дапамозе рынкавых рэформаў. Бо пры існай сістэме, хоць эканоміка і вырасла летась на два з паловай адсоткі, пенсійны фонд застаўся на 360 мільёнаў рублёў у мінусе.

Экспэрты прагназуюць, што пры захаванні існага курсу пенсіянеры прадоўжаць штогод бяднець, а, пры гэтым, пенсійны фонд будзе патрабаваць усё большых дадатковых субсідый з боку бюджэту.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках