2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Учора адну такую кофтачку Шарыку ў будку падаслала, пайду, бадай, забяру».

13
«Учора адну такую кофтачку Шарыку ў будку падаслала, пайду, бадай, забяру».

Адзенне ад беларускага брэнда выклікала бурную дыскусію ў сацсетках.

Мянчанка адправілася на модны шопінг у адзін са сталічных гандлёвых цэнтаў і паказала новае адзенне ад беларускіх дызайнераў, якое здзівіла карыстальнікаў сацсеткі. Меркаванні каментатараў на модныя тэндэнцыі падзяліліся, піша telegraf.news.

@kseniyaes #белорусскиедизайнеры #есиповаксения #авторскиеукрашения #дизайнер #кофтаоверсайз #стилистбеларусь ♬ оригинальный звук - Ксюша Есипова (дизайнер)

Дызайнер і стыліст з Менска зняла кароткі агляд на трэндавае адзенне ад беларускіх дызайнераў у ГЦ Galleria Minsk і выклікала цэлы шквал каментароў ад карыстальнікаў TikTok. Рознакаляровыя швэдры з «трэндавымі дзіркамі» спадабаліся не ўсім беларусам і выклікалі цэлы спектр эмоцый: ад адкрытага неразумення і кпінаў да захаплення і жадання тэрмінова купіць.

«Учора адну такую кофтачку Шарыку ў будку падаслала, пайду, бадай, забяру і сама насіць буду», – пажартаваў нехта пад відэа.

«О, у мяне муж такім швэдры прыходзіць з працы, ён зваршчык, скажу яму што ён моднік», – пасмяялася яшчэ адна карыстальніца.

«Ёсць падазрэнне, што будзеш ісці па вуліцы, пачнуць грошыкі даваць, як бедаку», – напісаў яшчэ адзін карыстальнік.

Многія каментатары заявілі, што падобныя «модныя рэчы» маюцца з лішкам у іх «хлявах» і на «гарышчах», а хтосьці «пакаяўся», што калісьці выкінуў «трэндавы швэдар». Хтосьці нават прыйшоў у здзіўленне ад новых павеваў моды.

«Прабачце, але мне сорамна за нашых гора-дызайнераў. Відаць, не дасыпаюць і не даядаюць, раз такое прапануюць. Я ў шоку. Жыву ў Менску». Выказала сваё меркаванне ў каментарах адна беларуска, на што аўтар відэароліка не пагадзілася:

«А я ў захапленні, мы проста розныя людзі».

«Малю, калі ласка, адмяніце моду на рванае!!!», – заклікаў яшчэ адзін каментатар.

Тым не менш знайшліся і тыя, хто падтрымаў аўтара відэароліка і выказаў жаданне насіць такія рэчы.

«А мне вельмі падабаецца, шкада, у нас такія не прадаюцца», – напісала адна з карыстальніц.

«З задавальненнем насіла б, але вялікіх памераў няма ў нас», – яшчэ адзін каментар пад відэа.

«Гэта мода маладых. Значыць пратэст усяго звычайнага. З узростам праходзіць. Калі носяць дарослыя, то яны яшчэ дзеці», – вынесла сваё заключэнне адна з падпісчыц аўтара.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках