26 красавiка 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Ваюем далей!

65
Яўген Афнагель: Ваюем далей!
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» выйшаў на свабоду.

Пра гэта Яўген Афнагель паведаміў сайту Charter97.org Апазіцыйны палітык распавёў усе падрабязнасці правакацыі, якая была ўчыненая супраць яго.

- Прыкладна а 13.30 мы з маёй жонкай паехалі ў Калодзішчы купіць сякія-такія будматэрыялы для дома.

На выездзе са склада нас спынілі ДАІшнікі разам з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Нам перакрылі дарогу, адразу пад'ехала машына з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку. Яны адразу пачалі відэаздымку, палезлі ў машыну.

Жонку пасадзілі ў асобны аўтамабіль, мяне ў другі. Я паспеў коратка напісаць пра затрыманне. Мяне адразу папярэдзілі, што мяне абвінавачваюць у крадзяжы, гэта пагражае крымінальным пакараннем. Сказалі, што жонку я не хутка ўбачу.

Мяне даставілі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі разам з загадчыкам склада, дзе я купляў будматэрыялы. Пакуль мы ехалі, яму прамым тэкстам казалі, што ты павінен напісаць заяву пра крадзеж, інакш праблемы будуць у цябе.

Я не ведаю, напісаў ён заяву, але ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі ў мяне адразу забралі тэлефон, склалі пратакол паводле адміністрацыйнай справы, дзе ў мяне ўзялі тлумачэнні.

Пасля гэтага я проста сядзеў у пакоі, дзе мяне тры гадзіны здымалі на камеру. Тры гадзіны, перыядычна мяняючы акумулятарныя батарэйкі ў камеры, супрацоўнік міліцыі мяне здымаў.

Пасля доўгіх тэлефонных перамоў з'явіўся ўчастковы, які складаў пратакол. Ён заявіў, што мой статус зменены на «статус сведкі» ў гэтай справе. Цяпер я знаходжуся на волі.

- Як вы думаеце, навошта ўлады пайшлі на такую правакацыю?

- Я б хацеў падзякаваць незалежным журналістам, якія распаўсюдзілі інфармацыю пра мяне ў СМІ. Адразу было відаць, што міліцыянты вельмі занерваваліся, калі даведаліся пра агалоску справы. Думаю, што гэта вельмі паўплывала.

Падзеі апошняга тыдня, я маю на ўвазе з'яўленне «дармаедскай» базы, абмежаванні ў інтэрнэце, справакавалі небывалую актыўнасць людзей, якая пакуль праяўляецца ў сацыяльных сетках і інтэрнэце.

Улады разумеюць, што найбліжэйшым часам гэтая актыўнасць можа выліцца на вуліцы. Яны разумеюць, што перад гэтымі падзеямі трэба нейтралізаваць тых актывістаў апазіцыі, якіх яны ведаюць, з кім яны сутыкаліся раней.

Паўплывала яшчэ тое, што супрацоўнікі крымінальнага вышуку думалі, што кошт набытых мной будматэрыялаў «цягне» на крымінальную адказнасць, а не адміністратыўную.

Але калі яны ўдакладнілі кошт, то ўбачылі, што гэта ніякая не крымінальная справа. Магчыма, яны падумалі, што дзеля адміністрацыйнай справы не варта ўсё гэта пачынаць.

Адзначу, што гэтая гісторыя ніяк на мяне не паўплывала. Ваюем далей.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках