27 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі карабель сеў на мель ля берагоў Вялікабрытаніі

21
Расейскі карабель сеў на мель ля берагоў Вялікабрытаніі
Фота: Ian Cocklin

Брытанская берагавая ахова ачапіла сухагруз «Кузьма Мінін».

Расейскі сухагруз «Кузьма Мінін» водазмяшчэннем 16 тысяч тон сеў на мель ля паўднёва-заходніх берагоў Вялікабрытаніі, у бухце Фалмут у графстве Корнуол. Пра гэта паведаміла Daily Mirror, адзначыўшы, што судна знаходзіцца «ў небяспечнай блізкасці» да берага, паведамляе РБК.

Выданне паведамляе, што сухагруз выйшаў з порта Тэрнязэн у Нідэрландах. Вядома, што на борце судна экіпаж з 18 расейскіх маракоў.

Агенцтва марской і берагавой аховы Вялікабрытаніі пацвердзіла інцыдэнт, удакладніўшы, што на судне няма грузу і няма паведамленняў пра які-небудзь забруджванні акваторыі праз здарэнне. Берагавая ахова ачапіла месца здарэння.

«Амбасада ў курсе сітуацыі. Цяпер супрацоўнікі Консульскага аддзела звязваюцца з прадстаўнікамі мясцовых уладаў і выратавальных службаў для высвятлення дэталяў здарэння», - паведамілі РБК у прэс-службе амбасады Расеі ў Вялікабрытаніі.

Сухагруз «Кузьма Мінін» эксплуатуецца Мурманскім параходствам. РБК накіраваў запыт у параходства.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках