27 красавiка 2024, Субота, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд вынес прысуд паводле справы аб гібелі 2-гадовай дзяўчынкі ў Слуцку

21
Суд вынес прысуд паводле справы аб гібелі 2-гадовай дзяўчынкі ў Слуцку

Айчыма прысудзілі да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Слуцку Менскі абласны суд вынес прысуд паводле справы аб гібелі 2-гадовай дзяўчынкі, піша мясцовае выданне «Кур’ер-Інфа». Максіма Чыжыка прысудзілі да 25 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А маці загінулага дзіцяці Кацярыну Камар - да двух гадоў у папраўчай установе адкрытага тыпу.

Нагадаем, уночы 30 студзеня 2018 года ў Слуцку са слядамі збіцця знайшлі 2-гадовую дзяўчынку. Выратаваць яе не ўдалося. Абвінавачаныя паводле справы - маці малой Кацярына Камар і яе сужыцель Максім Чыжык. Яны выхоўвалі пяцярых дзяцей жанчыны ад папярэдніх стасункаў.

Паводле версіі абвінавачвання, з 25 да 29 студзеня Максіма раздражнялі плач і гучныя гульні, таму ён меў намер на забойства дваіх дзяцей. Збіваючы 2-гадовую дзяўчынку, ён нанёс ёй 198 удараў, яе 5-гадоваму брату Аляксею - больш за 50 удараў. Калі б не прыезд хуткай, мяркуе пракурор, сужыцель забіў бы і Лёшу. Увесь гэты час маці бачыла, што Максім б'е дзяцей.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваны на падставе ч. 1 арт. 14, п.п. 1, 2, 6, 13 ч. 2 арт. 139 (Замах на забойства двух малалетніх асоб, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх меркаванняў), п.п. 2, 6, 13 ч. 2 арт. 139 (Забойства малалетняга, з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў) КК РБ. Жанчыне выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 159 (Пакіданне ў небяспецы) КК РБ.

Віну Кацярына прызнае цалкам, Максім - толькі часткова.

Раней падчас судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца прасіў прысудзіць Максіма Чыжыка да 26 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а Кацярыну Камар - да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу.

- Я прызнаю віну. Вінаватая. Прашу строга не караць, - у апошнім слове казала Кацярына. - Я і так пакараная. Гэта мая памылка, я не выклікала хуткую, не дагледзела.

- Тое, што мне следчы напісаў, пракурор запрасіў - гэта шмат, - сказаў тады Максім Чыжык. - У мяне застаецца дзіця, якому хутка будзе пяць гадоў. Яна нават не прызнае сваёй віны, што было, - звярнуўся ён да Кацярыны. - Хоць магла спакойна сказаць. Хацеў бы звярнуцца да бацькоў і сваякоў: «Мама, прабач». Спадзяюся, суд разбярэцца ва ўсім. Гатовы панесці пакаранне, але не 26 гадоў. Ужо можна было б максімум запатрабаваць, расстрэл - і ўсё. Прасцей было б, вы ж разумееце, колькі гэта - 26 гадоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках